Музей
Ёсць два фарматы наведвання музея — проста набыць уваходны білет і паглядзець або замовіць экскурсію. Пра наведванне альбо экскурсію абавязкова дамаўляцца загадзя па тэлефонах 80292025989, 80291884971!
- білет у музей – 5 р. то бок, вы можаце проста паглядзець музей, набыўшы білет
- экскурсія па музеі (група да 10 чалавек) – 25 р., група ад 11 да 20 чалавек — 35 руб., група ад 21 да 30 чалавек — 45 руб., група ад 31 да 40 чалавек — 50 руб.
- Працягласць экскурсіі складае 50-60 хв. Магчыма правядзенне экскурсіі на рускай ці англійскай мова. Для замовы экскурсіі абавязкова звязвайцеся загадзя! Кошты на арганізаваныя групы турыстаў абмяркоўваюцца індывідуальна.
- экскурсія па валах (незалежна ад колькасці ўдзельнікаў) – 50 р. Працягласць – 1,5 гадзіны.
Пражыванне
- пакоі хостальнага тыпу (з двухпавярховымі ложкамі) – 20/суткі за ложак
- пакоі са звычайнымі ложкамі – 25 р/суткі за ложак альбо 50-75 р./суткі за пакой у залежнасці ад тыпу пакоя. Выбраць канкрэтны пакой і паглядзець дакладны кошт вы можаце тут.
Госці сядзібы могуць свабодна карыстацца вялікай кухняй з усёй тэхнікай – плітой, духоўкамі, лядоўняй, тостарам, электрычным гарбатнікам, пральнай машынай.
Дзецям да 7 год пражыванне бясплатна. З 7 па 12 гадоў – 50% зніжка.
Канферэнц-заля
Гадзіна арэнды канферэнц-залі – 20 р. 6 гадзін – 100 р. Цэлы дзень – 120 р.
У кошт уваходзіць карыстанне праектарам, экранам, калонкамі, фліп-чартам, тэрмапотамі. За дадатковую плату магчыма арганізацыя кава-паўзаў (маецца кава-машына з зерневай кавай).
Па ўсіх пытаннях пішыце на starymensk@gmail.com альбо тэлефануйце +375292025989 (мтс), +375291884971 (А1)
Майстар-класы
Ад 60 да 300 р. – залежыць ад выбранага майстар-класа, працягласці, колькасці людзей. Патрэбы і ўмовы абмяркоўваюцца індывідуальна.