Княская лазня

Княская лазня

Шмат фота — ўнізе старонкі.

Княская лазня ў сядзібе “Стары Менск” адкрылася ў 2023 годзе.

Лазня складаецца з 5 памяшканняў: парылка, душавая (2 душы + абліўная прылада), гардэроб, прыбіральня і пакой адпачынку.

Парылка змяшчае да 8-10 чалавек, у пакоі адпачынку можа змясціцца за сталом 10-12 чалавек. Пакой адпачынку аздоблены аўтарскімі пано ручной работы полацкага мастака Івана Іванова. На адкрытай тэрасе таксама ёсць стол і лавы. Пакой адпачынку абсталяваны лядоўняй (летам), тэрмапотам, наборам прыбораў і посуду.

Кошт лазні — 50 руб/ гадзіна, мінімальная замова 5 гадзін (250 руб).

Колькасць чалавек — да 10, за кожнага наступнага — даплата 25 руб. Лічацца ўсе людзі, старэйшыя за 12 гадоў, якія прыехалі ў лазню. Не правяраем, хто парыцца, а хто не 🙂

У кошт карыстання лазняй уваходзіць 2 бярозавыя венікі, тэрмапот з гарбатаю з зёлак, 6 літраў мінеральнай вады. Стандартны сеанс у лазні — 5 гадзін (з магчымасцю даплаціць за дадатковыя гадзіны 50 руб/гадзіна) з умоваю сканчэння да 24:00. Калі ў вас ёсць пажаданні па тэмпературы ў парылцы, просім абгаворваць гэта наперад.

Карыстанне мангалам з краткамі і шампурамі 25 руб., вугаль 3 кг 10 руб.

Ёсць магчымасць замовіць гарачую вячэру з нашага стандартнага меню:

  • Дранікі са смятанай (4 шт) = 10 руб
  • Дранікі з мясной мачанкай (4 шт) = 12 руб
  • Блінцы з ветчыной і сырам (3 шт) = 10 руб
  • Блінцы з грыбамі і яйкам (3 шт) = 10 руб
  • Пустыя блінцы са смятанай/згушчонкай – 6 руб
  • Кава: эспрэса 3 руб, амерыкана 3 руб, капучына 4 руб., латэ з сіропам 5 руб.
  • Сок 0,2 – 1,5 руб
  • Квас 0,2 – 1 руб.
  • Кава ад Усяслава (з чарадзействам) 5 руб.
  • Какава – 5 руб.
  • Гарбата: чорная, зялёная, зёлкі — 2 р.
  • Марозіва ў асартыменце — 5 руб/100 гр
  • ЭКСКЛЮЗІЎ! Кава з жалудоў (жалудоўка) 5 руб.

Што браць з сабой у лазню?

  • ручнік
  • шлёпкі
  • шапачку (лайфхак: у каго няма, можна надзяваць звычайную зімовую 🙂
  • для тых, хто забыўся або не мае, усе пералічанае маем запасное ў колькасці 5-6 шт.

Перад сеансам у лазні запрашаем наведаць нашую ўнікальную экспазіцыю! А таксама запрашаем азнаёміцца з нашымі банкетнымі заламі “Рагвалод” (на 14 чалавек), “Стараменская” (на 24-32 чалавекі) і “Усяслаў Чарадзей” (на 70 чалавек), сезоннаю Альтанкаю з мангалам і вогнішчам (на 16 чалавек), жылымі пакоямі (на 25 чалавек).

Майстар-класы ў лазні

Апроч ўласна парання, прапануем у лазні 4 адметныя майстар-класы, распрацаваныя адмыслоўцамі спецыяльна для сядзібы “Стары Менск”.

1. “Беларуская лазня”.

***** Да 8 удзельнікаў на аднаго Майстра. Працягласць майстар-класа – 1,5 гадзіны, далей ідзе самастойнае паранне.

Калектыўны майстар-клас, накіраваны на азнаямляльны узровень. Майстар дэманструе і расказвае пра асаблівасці беларускай лазні, яе гісторыю, традыцыі, пабытовы і абрадавы сэнс у жыцці продкаў.

Агульнае паранне на лёгкіх кандыцыях (40-50°, 40-50%).  4-5 заходаў. 3 венікі: 2 дубовыя, 1 бярозавы.

Майстар-клас праводзіць Ілля Пракапенка, уладальнік ІІ месца на Першым беларускім народным чэмпіянаце па паранні, даследчык зёлак і іх выкарыстання ў лазні, пастаянны ўдзельнік беларускіх і міжнародных лазневых фэстаў.

2. “Зёлкавая лазня”.

***** 4-6 удзельнікаў на аднаго Майстра, працягласць каля 2,5 гадзіны, далей ідзе самастойнае паранне.

Імправізацыя з выкарыстаннем зёлак і прыродных падарункаў. Можна рабіць як сезонную ці тэматычную (напрыклад, палынную ці рэлакс).

Калектыўны грэў. Адпачынак, бяседа. Лёгкі грэў (7-10 хв.) спіны кожнага госьця па чарзе, астатнія могуць прысутнічаць і грэцца самастойна.

4 венікі (2 дубовыя, 2 бярозавыя). Зёлкавыя звязкі ў парылцы. Зёлкавая гарбата са скрыпеню з дадаткам іншых зёлак (мацярдушкі, лабазніку, мяты, рамонку і інш.)

Магчыма дадаць у гэтую праграму зёлкавы скраб (соль + перацертыя зёлкі) ў парылцы на посцілцы.

Майстар-клас праводзіць Ілля Пракапенка, уладальнік ІІ месца на Першым беларускім народным чэмпіянаце па паранні, даследчык зёлак і іх выкарыстання ў лазні, пастаянны ўдзельнік беларускіх і міжнародных лазневых фэстаў.

3.”Княская лазня”

***** 2-3 удзельнікі на аднаго Майстра, працягласць каля 4 гадзін, далей ідзе самастойнае паранне.

Асабістае поўнае параньне кожнага ўдзельніка.

Першы заход – папярэдні грэў, знаёмства з лазняй і параю. Праполісавая пара. Адпачынак, бяседа, гарбата з мёдам. Ачышчэнне скуры скрабам з солі з зёлкамі. Адпачынак. Асабістае паранне кожнага госця у 2 заходы (спіна + перад), паветраны ці вадзяны кантраст паміж заходамі. Адпачынак. Дагрэў на высокай пары, расціранне гарачым бярозавым венікам.

2 “заморскія” венікі з чырвонага дубу для папярэдняга грэву, 2 дубовыя венікі для асноўнага парання,, 2 ліпавыя ці бярозавыя для укрыцця галавы, 1 бярозавы для расціркі/памыўкі.

Зёлкавая гарбата, мёд, сухафрукты, гарэхі, сушкі ці аладкі да гарбаты.

Дадаткова ў гэтай праграме магчымае паранне на сенным матрацы, мядовыя ладкі.

Майстар-клас праводзіць Ілля Пракапенка, уладальнік ІІ месца на Першым беларускім народным чэмпіянаце па паранні, даследчык зёлак і іх выкарыстання ў лазні, пастаянны ўдзельнік беларускіх і міжнародных лазневых фэстаў.

4. Эфірная лазня (для жанчын)

***** Да 10 удзельніц – працягласць 2 гадзіны. Да 15 удзельніц — працягласць 3 гадзіны. Далей — самастойнае паранне.

Яшчэ нашыя продкі рабілі зёлкавыя наборы для лазні, бо ва ўмовах высокай тэмпературы і вільготнасці ўсе водары ўзмацняюцца і лекавыя ўласцівасці раслін павялічваюцца ў разы. Малекулы эфірных алеяў усмоктваюцца ў кроў хутчэй, паколькі капіляры і поры на скуры пашыраюцца. Можна парыцца ў лазні, дыхаць духмянай парай і разам з тым маладзець ды прыгажэць. Запрашаем атрымаць асалоду ад рытуалаў з эфірнымі алеямі тэрапеўтычнай якасці:

  1. Парэнне з эфірнымі алеямі
  2. Эфірнае скрабіраванне з 10 алеяў
  3. Антыцэлюлітны рытуал
  4. Узбагачаная алеямі маска для твара
  5. Унікальная тэхніка для ўмацавання імунітэта “Сімфонія клетак”
  6. Эфірны падарунак для кожнай удзельніцы

Майстар-клас праводзіць аромапрактык Хрысціна Марчук.

5. СПА-праграмма “Асалода” (для жанчын)

***** Да 8 удзельніц – працягласць да 4 гадзін (час залежыць ад колькасці ўдзельніц).

Пасля распарвання ў лазні майстар выконвае пачуццёвае расціранне, рэлакс масаж, скрабіраванне. Таксама надаецца ўвага ментальнаму расслабленню.
Дбайнае ачышчэнне скуры, адпачынак і неверагодная асалода! Дазвольце сабе найвышэйшую ступень задавальнення!

Працэдуру выконвае дыпламаваны спецыяліст Аляксандр (Šykoŭny).

Кошты на карыстанне лазняй і правядзенне майстар-класаў залежаць ад колькасці чалавек і канкрэтнага дня ды абгаворваюцца індывідуальна па тэлефоне +375292025989.

Парылка

Пакой адпачынку

Душавая

Гардэроб

Прыбіральня

Тэраса