Што паесці ў Старым Менску (фота ўнізе старонкі)

Што паесці ў Старым Менску (фота ўнізе старонкі)

Пасля агляду нашай экспазіцыі, вы заўжды можаце перакусіць. Фота страваў – унізе старонкі.

ДЗЯЖУРНАЕ МЕНЮ

Групам да 14 чалавек (14 порцый) уключна дасяжныя для выбару стравы з Дзяжурнага меню. Пры гэтым, калі вас больш 10 чалавек, ежу абавязкова замаўляць наперад. Пры меншай колькасці можна замовіць перад аглядам экспазіцыі.

Дранікі са смятанай (4 шт) = 12 руб

Дранікі з мясной мачанкай (4 шт) = 14 руб

Блінцы з вяндлінай і сырам + смятана (3 шт) = 12 руб

Блінцы з грыбамі і яйкам + смятана (3 шт) = 12 руб

Пустыя блінцы са смятанай/згушчонкай – 7 руб

Кава: эспрэса, амерыкана 4 руб, капучына 5 руб., латэ з карамельным сіропам 6 руб.

Хатні ліманад, квас, сок 0,2 – 2 руб

Кава ад Усяслава (з чарадзействам) 7 руб.

Какава – 5 руб.

Гарбата: чорная, зялёная, зёлкі — 2 р.

Гарбата “Сем чыноў Усяслава Чарадзея” (самаробны збор з зёлак, заварнік 900 мл) — 10 руб.

Марозіва ў асартыменце (у сезон) — 6 руб/100 гр

Гарбузовая гарбата (у сезон) — 5 руб.

ЭКСКЛЮЗІЎ! Кава з жалудоў (жалудоўка) — 5 руб.

Капучына на жалудоўцы — 7 руб.

Дэсерт “Асалода” (без мукі і цукру, 140-160 гр.) — 10 руб.

КОМПЛЕКСНЫЯ АБЕДЫ

Комплексныя абеды дасяжныя групам ад 15 чалавек (можна замовіць і на меншую колькасць, але мінімальная аплата – за 15 чал). Кошт на меню залежыць ад абраных страваў ды колькасці гасцей і пачынаецца ад 25 руб/чал. Для гасцей выбіраюцца аднолькавыя стравы на ўсіх. Пра наяўнасць вегетарыянцаў і людзей з асаблівасцямі харчавання абавязкова просім паведамляць наперад.

Прыклад комплекснага абеда:

  • боршч або грыбны суп
  • дранікі з мачанкай або бабка з мясам + салат з сезоннай гародніны
  • квас або ліманад
  • Па дамоўленасці можна пашырыць гэтае меню. ПОЎНАЕ АБЕДЗЕННАЕ МЕНЮ ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ

Таксама для семінараў/канферэнцый арганізуем харчаванне на цэлы дзень “пад ключ”, умовы абгаворваюцца індывідуальна.

БАНКЕТНАЕ МЕНЮ ДЛЯ ВАШЫХ СВЯТАЎ

Банкетнае меню дасяжнае для груп ад 14-15 чалавек (залы “Рагвалод” і “Стараменская”) і ад 20 чалавек у вялікай залі “Усяслаў Чарадзей”. Кошт на меню залежыць ад абраных страваў ды колькасці гасцей і можа быць ад 80 да 150 руб/чал. Для гасцей выбіраюцца аднолькавыя парцыйныя стравы на ўсіх, для вялікіх груп можам зрабіць 50/50. Пры наяўнасці вегетарыянцаў і людзей з асаблівасцямі харчавання абавязкова просім паведамляць наперад.

Прыклад кампаноўкі банкетнага меню

Вітальны стол

2 віды пітнога мёду
* сырныя прафітролі
*брускеткі з паляндвіцай і рукалай

Парцыйны салат з гародніны і авакада пад мядова-гарчычнай запраўкай “Заморскі”

Парцыйнае гарачае Традыцыйныя бульбяная бабка з мясам і грыбамі ды маласольнымі агуркамі АБО Свіныя медальёны з соўсам + гародніна-грыль АБО Курыныя кішэнькі, фаршыраваныя фету + гародніна-грыль (ТРЭБА ВЫБРАЦЬ НЕШТА АДНО)

Таксама на стале стаяць закускі і напоі:

Мясная нарэзка
Гароднінная нарэзка
Салат з языком АБО аліўе з вэнджанай куркай (ВЫБРАЦЬ АДНО)
Блінцы з хатнім пашцетам і карамелізаванай цыбуляй
Скібка з сальцам, салёным агурком ды хрэнам АБО Скібка з селядцом
Квас хатні чорны
Хатні ліманад на мяце і парэчках
Мінеральная вада (усе напоі на 400 мл/чал)
Хлеб

Другое гарачае – агульнай падачай (грыль)

Шашлык (50% свіная шыя, 50% мякаць курынага бядра)
Бульбяныя долькі з грыбамі
Сыр з памідорамі ў лавашы

Агульны выхад ежы без напояў прыкладна 1350-1400 гр/чал.

Гарачыя стравы парцыйныя (каля 300 гр)

ХІТ! Бульбяная бабка з мясам (самая смачная ў Беларусі)

Курыныя кішэнькі, фаршыраваныя фету + гарнір

Свіныя медальёны з хатнім соўсам + гарнір

Стараменскія цэпеліны, фаршыраваныя мясам, са шкваркамі (гатуецца на групы да 20 чал)

Адбіўная з курынага філе пад сырным кажушком + гарнір

Бульбяныя зразы з начынкай (мяса альбо грыбы)

Запечаная скумбрыя з соўсам + гарнір

Дранікі з мачанкай (соўс з кілбаскамі, мясам і грыбамі)

Гарачыя стравы ў агульны стол

Бігас багаты з віном, мясам і грыбамі

Гарачае-грыль: шашлык (50% свіная шыя, 50% куране філе), сыр з памідорамі ў лавашы, запечаныя бульбяныя долькі з шампіньёнамі пад сырам

Гарніры

Запечаныя бульбяныя долькі

Гародніна-грыль (цукіні, памідоры, перац, цыбуля)

Бульбяная таўканіца (пюрэ) з макам

Сезонныя гарніры

Адварная маладая бульбачка ў мундзіры з кропам

Праны стэйк з гарбуза

Кабачкі, запечаныя з фету

Салаты парцыйныя (200 гр)

Салат з запечаным гарбузом і фету “Княскі”

Салат “Дрыгавіцкі” (беларускі цэзар)

Салат “Візантыйскі” (грэчаскі)

Салат з гародніны і авакада пад мядова-гарчычнай запраўкай  “Заморскі”

Салаты ў агульны стол

Аліўе з капчонай куркай

Салат з языком і салёным агурком

Вясковы салат з квашанай капусткі, салёных грыбоў ды журавінаў

Закускі

Гароднінная талерка (агуркі, памідоры, перцы, аліўкі альбо масліны)

Мясная талерка (5 відаў вэнджанай кілбасы і мяса)

Маласольныя гуркі з кропам ды часнычком (сезонная закуска)

Скібкі (брускеты)

Скібка з мяккім сырам і паляндвіцай

Сяканка з селядца, яблыка з гарчыцай на чорным хлебе

Скібка з сальцам, салёным агурком ды хрэнам

Рулецікі і блінцы

Рулецікі з ветчыной і сырам (класічны)

Рулецікі з ветчыной і сырам у лавашы (запечаны ў фрыцюры)

Блінцы з мусам з ласося ды рыкоты

Блінцы з пячоначным пашцетам і карамелізаванай цыбуляй

Блінцы з грыбным пашцетам

Прафітролі

Прафітролі з хатнім пашцетам

Прафітролі з вэнджанай рыбай ды грэцкім арэхам

Cырныя прафітролі

Самаробныя напоі

Квас цёмны хлебны

Узвар з яблыкаў ды ягадаў

Апельсінавы кампот

Морс з імбіром

Хатні ліманад на мяце ды парэчках

Гарбата самазборная з княскіх палеткаў “7 сыноў Усяслава Чарадзея”

Жалудоўка

Іншыя напоі

Зерневая кава

Гарбата ў пакуначках

ФОТА

Вітальны стол
Салат “Заморскі” (з авакада пад мядова-гарчычнай запраўкай)
Салат “Візантыйскі” (з печаным гарбузом)
Цэпеліны Стараменскія
Бабка з мясам
Курыныя кішэнькі з сырам фета і запечанай гароднінай
Мясная нарэзка
Гароднінная нарэзка
Салат Аліўе
Салат з языком
Блінцы з хатнім паштэтам
Блінцы з мусам з чырвонай рыбы
Прафітролі з сырам або паштэтам
Шпажкі
Рулецікі з вяндліны
Скібка з сальцам, салёным агурком ды хрэнам
Баклажанавыя рулецікі
Скібка з селядцом
Брускеткі з паляндвіцай
Бульба з грыбамі і сырам
Шашлык (свініна/курыца)
Сыр у лавашы
Дэсерт Асалода
Блінцы з грыбамі
Блінцы з вяндлінай і сырам
Жалудоўка – кава з жалудоў
Гарбузоўка – гарбата з гарбуза
Кава ад Усяслава (з чарадзействам)