Катанне на старадаўнім аўтамабілі

Катанне на старадаўнім аўтамабілі

ГАЗ 69А 1956 года — разынка нашага інтэрактыву для турыстаў. У звычайны дзень ён з гонарам стаіць перад сядзібнай вежай і цешыць фотасесіямі мінакоў і наведнікаў. Аднак некаторыя нават не падазраюць, што на газіку можна пракаціцца!

У машыне стаіць родны рухавік 1956 года. Аўтамабіль памятае Якуба Коласа і Пятра Машэрава!

Тур Валасы Назад да пачатку ракі Менкі (працягласць каля 5 км) не пакіне абыякавым нікога! Магчымае таксама і непрацяглае катанне па ваколіцах.

Газік стане ўпрыгожаннем вашага дня народзінаў ці вяселля, вішанькай на торце ў святкаванні. Такое вашыя госці не забудуцца!

Па пытаннях катання на рарытэце, калі ласка, звяртайцеся ў сядзібу.