Карпаратывы

Карпаратывы

Карпаратыў у Старым Менску — незабыўныя ўспаміны для любой кампаніі! Прапануем з прыемнасцю і карысцю правесці час ў нашай сядзібе. Мы распрацавалі шэраг розных актыўнасцяў, з якіх вы можаце скласці зручнае і цікавае мерапрыемства на свой густ.

+ Наведванне экспазіцыі “Стары Менск”. Усяго за гадзіну-паўтары вашыя калегі даведаюцца, дзе насамрэч пачынаўся старажытны Менск, змогуць пасядзець з Усяславам Чарадзеем у кіеўскім порубе ды патрымаць у руках рэчы, якім тысяча гадоў! Маем два экспазіцыйныя залы. Зала “Стары Менск”раскажа пра Х-ХІ стагоддзі, пачаткі Менска на Менцы. Зала “Старое Гарадзішча” апавядае пра XV-XIX стагоддзі, гісторыю мястэчка і сядзібы. Падрабязней пра экспазіцыю ТУТ.

+ Наведванне Менскага замчышча Х стагоддзя (150 метраў ад сядзібы). Агромністыя велічныя валы, якім больш за 1000 гадоў, уражваюць кожнага, хто ўздымаецца сюды. Працягласць замкавых сцен — 652 метры! За гадзіну вы абыдзеце самыя цікавыя месцы замчышча, пройдзецеся па вуліцы, па якой хадзіў Усяслаў Чарадзей, падымецеся на самае высокае месца вала, даведаецеся таямніцы старой панскай сядзібы, якая была тут у пазнейшы час і сфоткаецеся каля валуна “Тут у Х стагоддзі пачынаўся Менск”.

+ Вітальны стол (welcome drink), абед, вячэра (меню на выбар), кава-паўзы. Кухня — тое, што робіць многіх нашых гасцей нашымі пастаяннымі кліентамі і сябрамі. Смачныя стравы, вялікія порцыі, магчымасць скласці меню на свой густ і бюджэт. Пры падрыхтоўцы банкета ўлічваецца наяўнасць вегетарыянцаў і людзей з асаблівасцямі харчавання. Тое, што вы не здолееце з’есці (бо наеліся!), вы забярэце з сабой, бо ланчбоксы і ўпакоўка даюцца ў канцы кожнага мерапрыемства.

+ Банкетныя залы на 14 (Рагвалод), 24 (Стараменская) і 70 (Усяслаў Чарадзей) месцаў. Для карпаратываў з рыцарскімі актыўнасцямі, танцамі і гд найбольш падыходзіць самая вялікая зала (ў халодны час абаграваецца батарэямі і камінам, мае тры прыбіральні і гарачую ваду). Але калі вашае мерапрыемства камернае, то нашыя іншыя залы ў сядзібе — да вашых паслугаў!

+ Рыцарская анімацыя — вясёлыя і цікавыя заданні на кемлівасць і каардынацыю, навыкі рыцарскага этыкету, спаборніцтвы і двубоі. Падыходзяць людзям усіх узростаў і тэмпераментаў!

+ Майстар-класы па старадаўніх танцах, песнях, вырабе свечак, лялек і г.д. Добрая магчымасць навучыцца за гадзіну рабіць нешта новае!

+ Лазня. Наша княская лазня не пакіне вас абыякавымі! Парылка змяшчае 8-10 чалавек, маецца 2 душы, аблівалка, прыбіральня, пакой адпачынку, адкрытая тэраса. Звярніце ўвагу, што можна або парыцца самастойна, або замовіць адну з чатырох эксклюзіўных праграм (майстар-класаў)!

+ Катанне на старадаўнім аўто (у цёплы час года). Газ-69А 1956 года выпуска з радасцю правязе вас па ваколіцах Гарадзішча! А ўлічваючы, якая пагорыстая мясцовасць вакол нашай вёскі, гэтае падарожжа стане захапляльным і незабыўным для вас! Аднак звярніце ўвагу, што на само гарадзішча, як помнік археалогіі, праезд аўтамабілям забаронены.

+ КВІЗ (інтэлектуальная гульня). Паб-квіз “Авантурысты” прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), тут кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды. Гэта выдатная магчымасць у забаўляльнай форме далучыць калег да роднай культуры, цікава і плённа правесці час! Пытанні складзены так, каб было цікава браць удзел не толькі знаўцам і эрудытам, але і проста кемлівым, неабыякавым і знаходлівым людзям.

+ Вядоўства вашага застолля ў рыцарскім стылі. Старадаўнія тосты і звычаі, чарка з шаблі, застольныя конкурсы і загадкі, старадаўнія пажаданні і віншаванні стануць упрыгожаннем вашага вечара!

+ Жывыя выступы музыкаў. Магчымыя тры асобныя блокі з музыкай: 1. майстар-клас па старадаўніх танцах пад жывую музыку (2-5 танцаў) 2. конкурс «Угадай мелодыю» пад гуслі 3. сольны выступ музыкі 30-40 хв.

+ Дыскатэка, караоке. Зала абсталяваная вялікімі калонкамі, светлавымі шарамі, праектарам, экранам, мікрафонамі.

+ Ахвочыя могуць застацца ночыць у нас (20-25 спальных месцаў) або за невялікія грошы дабрацца на таксі дахаты (сядзіба знаходзіцца ўсяго за 7 км ад кальцавой)

Прыклад праграмы з таймінгам.

10:00-10:30 – збор удзельнікаў, welcome drink
10.30 – урачыстая сустрэча з дударом і двума рыцарамі.
11.00-12.00 супольнае наведванне замчышча з нашым суправаджэннем
12.00-14.00 Экспазіцыя/рыцарскія забавы
Група дзеліцца на 2 падгрупы. Першая ідзе глядзець экспазіцыю і слухаць аповед, другая паралельна бавіцца з рыцарамі – тэматычныя гульні, спаборніцтвы, забавы, навыкі фехтавання і гд
14.00-14.15- вольны час перад абедам
14.15-15.00 абед
15.00-18.00 Лазня/майстар-класы/квіз — заняткі па інтарэсах
18.00 Супольная вячэра з праграмай
За сталом мінімум 3 гадзіны прысутнічае вядоўца, вучыць старадаўнім звычаям і тостам, піць з шаблі, праводзіць розныя конкурсы, віктарыны і гд. Тры асобныя блокі з музыкай: 1. майстар-клас па старадаўніх танцах (2-3) 2. конкурс «Угадай мелодыю» пад гуслі 3. сольны выступ музыкі 30-40 хв.
21.00 Пасля сканчэння актыўнай часткі магчымая дыскатэка ці караоке. Зала абсталяваная вялікімі калонкамі, светлавымі шарамі, праектарам, экранам, мікрафонамі.
Гучная музыка магчымая не пазней за 23.00.

Пакой “Усяслаў”