Падарункавыя сертыфікаты

Падарункавыя сертыфікаты

Калі вы ў пошуках незвычайнага падарунка для сваіх сяброў, знаёмых ці сваякоў, прапануем падарункавыя сертыфікаты Сядзібы-замка Стары Менск!

Даступныя сертыфікаты наступнага наміналу: 50 руб., 100 руб., 150 руб., 200 руб., 500 руб., 1000 руб.Падарыць можна некалькі сертыфікатаў, тады іх сума пры наведванні абагульняецца.

Распаўсюджваюцца на ўсе паслугі Сядзібы (і на харчаванне ў тым ліку), па тэрміне выкарыстання – неабмежаваны. Сертыфікаты на вялікія сумы можна нават выкарыстаць для паўнавартаснага адзначэння свята — з культурнай праграмай і застоллем!

Сертыфікаты можна прыдбаць у сядзібе або атрымаць поштаю па Беларусі.

Пішыце на starymensk@gmail.com ці тэлефануйце +375292025989