Тут камфортна змяшчаецца 24 чалавекі за вялікім агульным сталом або 40 чалавек у фармаце чатырох асобных сталоў. У фармаце “глядацкай залі” – лектар і слухачы – да 50 чалавек.
У наяўнасці 14 сталоў памерам 125 на 75 см з магчымасцю адвольнай расстаноўкі. У суседнім пакоі ёсць магчымасць арганізаваць кава-паўзы.
Без замовы ежы, пад мерапрыемства заля даступная толькі ў будныя дні. Гадзіна правядзення мерапрыемства ў канферэнц-залі – 50 р. (мінімальная замова 3 гадзіны), 6 гадзін – 250 р. Цэлы дзень – 300 р. Пры замове застолля на пэўную суму плата за правядзенне мерапрыемства не бярэцца.
У арэнду залы ўваходзіць карыстанне стацыянарным ці перанасным экранам, праектарам, калонкамі, мікрафонам, фліп-чартам (магнітна-маркерная дошка), тэрмапотам для вады. Гэта ўсё ўключана ў кошт, але пра неабходнасць карыстання трэба папярэдзіць загадзя.
Можам арганізаваць кава-паўзы (кава-машына/тэрмапот, салодкае, садавіна) і абед/вячэру. У якасці карпаратыўнага адпачынку прапануем цікавыя майстар-класы, падрабязнасці тут.