Для цёплых сяброўскіх і сямейных пасядзелак да 14 чалавек.
Плошча 26 кв.м. Абсталяванне: лядоўня, мікрахвалёўка, электрачайнік, неабходны посуд. Па дамоўленасці –праектар/экран, тэрмапот (за дадатковую плату).
Магчымыя фарматы: замова застолля (гатуем мы) або правядзенне мерапрыемства са сваёй ежай. У фармаце застолля пры замове ежы ад пэўнай сумы плата за карыстанне памяшканнем не бярэцца, у фармаце правядзення мерапрыемства — 100 руб. за 2 гадзіны, +25 руб. за кожную наступную гадзіну.
Да замовы даступныя стравы з нашага дзяжурнага меню:
- Дранікі са смятанай (4 шт) = 10 руб
- Дранікі з мясной мачанкай (4 шт) = 12 руб
- Блінцы з ветчыной і сырам (3 шт) = 10 руб
- Блінцы з грыбамі і яйкам (3 шт) = 10 руб
- Пустыя блінцы са смятанай/згушчонкай – 7 руб
- Кава: эспрэса, амерыкана 3,5 руб, капучына 4,5 руб., латэ з карамельным сіропам 5 руб.
- Хатні ліманад, квас, сок 0,2 – 2 руб
- Кава ад Усяслава (з чарадзействам) 7 руб.
- Какава – 5 руб.
- Гарбата: чорная, зялёная, зёлкі — 2 р.
- NEW Гарбата “Сем чыноў Усяслава Чарадзея” (самаробны збор з 7 зёлак, заварнік 1000 мл) — 10 руб.
- Марозіва ў асартыменце — 5 руб/100 гр (сезоннае)
- ЭКСКЛЮЗІЎ! Кава з жалудоў (жалудоўка) 5 руб.
- Капучына на жалудоўцы — 7 руб







