
Сядзіба-музей “Стары Менск” заснаваная ў 2020 годзе.
Наш адрас: вёска Гарадзішча, вул. Піянерская 5а, Мінскі раён (7 км за Малінаўкай).
Сядзіба знаходзіцца за 150 метраў ад велічных замкавых валоў Х стагоддзя, на якіх пачынаўся Менск.
Апроч музея, сядзіба мае 10 жылых пакояў на 54 спальныя месцы, канферэнц-залу.
Прапануем групавыя і індывідуальныя экскурсіі, майстар-класы, сямейны і карпаратыўны адпачынак.
Выдаем дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам пра дзейнасць аграсядзібаў. Магчыма безнаяўная аплата, працуем з юрасобамі, турфірмамі.
КАНТАКТЫ