
1. ХІТ! Праграма для 1-5 класа “Дружына Усяслава Чарадзея” на 40-60 школьнікаў з анімацыяй
Па прыездзе дзяцей сустракае пераапрануты ў шляхецкае ўбранне аніматар у вобразе князя. Ён вітае дзяцей і запрашае іх у сваю княжацкую дружыну.
Дзеці дзеляцца на 2 падгрупы. Адна ідзе на невялікую экскурсію, прысвечаную заснаванню Менска. Другая праходзіць з дружыннікам рыцарскую трэніроўку – выконвае заданні на кемлівасць, спрыт, засвойвае навыкі рыцарскага майстэрства, вучыцца трымаць меч, біцца мяшкамі на калодках, перацягваць канат і г.д. Пасля групы аб’ядноўваюцца і развучваюць старадаўні беларускі танец, бо добры рыцар абавязкова і добры танцор! Пасля майстар-класаў князь пры дапамозе віктарыны правярае, як добра дзеці засвоілі ўбачанае і пачутае, вырашае, што яны заслугоўваюць быць ягонымі ваярамі і ўрачыста прымае іх у свае дружыннікі. А пасля – дыскатэка, якую асабліва любяць нашыя юныя турысты!
У канцы кожны “дружыннік” можа сфатаграфавацца на княжацкім троне! За добрую працу ўсе дружыннікі атрымліваюць салодкі пачастунак – гарбату і салодкае (ў інд. пакунках). У добрае і сухое надвор’е (ў цёплы час года) дзеці з настаўнікамі могуць атрымаць ад нас карту і самастойна агледзець старадаўняе замчышча Х стагоддзя, дзе пачынаўся Менск (200 метраў ад сядзібы).
Сезонныя прапановы:
Праграма-квэст “Уратаваць Усяслава Чарадзея” для 3-4 класаў на 40-60 школьнікаў (націсніце тут)
праводзіцца ў цёплы і сухі час году (з позняй вясны па познюю восень)
Калядная праграма на 40-60 чалавек (націсніце тут)
праводзіцца ў снежні
Інтэрактыўная праграма-гульня на 40-60 чалавек “Масленіца з Усяславам Чарадзеем” (націсніце тут)
праводзіцца ў канцы лютага-пачатку сакавіка
Сядзіба “Стары Менск” унікальная па дзвюх прычынах. Першая – яна размешчаная ўсяго за 150 метраў ад замчышча Х стагоддзя на рацэ Менка, дзе пачынаўся Менск і дзе стаяў замак Усяслава Чарадзея. Другая – у сядзібе захоўваецца каля 500 экспанатаў з археалагічных раскопак. Гэты рэчы Х-ХІ стагоддзяў – ім 1000 гадоў – і некаторыя з іх дзецям даюць патрымаць у руках. Школьнікі ў даступнай і цікавай форме даведваюцца пра гісторыю Полацкага княства, гісторыю Менска і жыццё легендарнага князя Усяслава Чарадзея. Сядзіба ўжо прыняла шмат школьнікаў і, як адзначаюць педагогі, гэта рэдкае месца, дзе апроч забаваў, дзецям даюцца каштоўныя і цікавыя веды.
Школьные экскурсии возле Минска, Школьные экскурсии недалеко от Минска, Что интересного для школьников возле Минска, Групповые экскурсии для школьников, Музей для школьников недалеко от Минска
