Нашая сядзіба мае 8 жылых пакояў, агульная колькасць спальных месцаў ад 20 да 25, у залежнасці ад рассялення. Фота усіх жылых пакояў можна паглядзець ніжэй.
Схема пакояў:
- Градзіслава. 4 аднаспальныя ложкі.
- Настасся. 2 аднаспальныя ложкі.
- Глеб. 2 аднаспальныя ложкі.
- Еўфрасіння. 3 спальныя месцы: двухспальны і аднаспальны ложак
- Усяслаў. 3 спальныя месцы: двухспальны і аднаспальны ложак.
- Рагнеда. 1 аднаспальны ложак.
- Ізяслаў. 4 аднаспальныя ложкі
- Брачыслаў. 6 спальных месцаў: 3+3 (двухузроўневыя ложкі).
Кошт начоўкі (сутак) на 1 чалавека складае 50 рублёў. Пакоі з двухмясцовымі ложкамі (Усяслаў і Еўфрасіння) тарыфікуюцца з разліку мінімум 2 чалавек. Аплата на дзяцей: да 7 гадоў бясплатна, 7-12 гадоў— 50%, пасля 12 гадоў — поўная аплата.
У карыстанні нашых гасцей — міні-кухня: лядоўня, мікрахвалёўка, электрачайнік, увесь неабходны посуд. А таксама магчымасць заказаць стравы з нашага дзяжурнага меню.
- Дранікі са смятанай (4 шт) = 10 руб
- Дранікі з мясной мачанкай (4 шт) = 12 руб
- Блінцы з ветчыной і сырам (3 шт) = 10 руб
- Блінцы з грыбамі і яйкам (3 шт) = 10 руб
- Пустыя блінцы са смятанай/згушчонкай – 7 руб
- Кава: эспрэса, амерыкана 3,5 руб, капучына 4,5 руб., латэ з карамельным сіропам 5 руб.
- Хатні ліманад, квас, сок 0,2 – 2 руб
- Кава ад Усяслава (з чарадзействам) 7 руб.
- Какава – 5 руб.
- Гарбата: чорная, зялёная, зёлкі — 2 р.
- NEW Гарбата “Сем чыноў Усяслава Чарадзея” (самаробны збор з 7 зёлак, заварнік 1000 мл) — 10 руб.
- Марозіва ў асартыменце — 5 руб/100 гр (сезоннае)
- ЭКСКЛЮЗІЎ! Кава з жалудоў (жалудоўка) 5 руб.
- Капучына на жалудоўцы — 7 руб
Карыстанне мангалам з краткамі і шампурамі — 25 руб., вугаль 3 кг 10 руб.
!!! Спецыяльны пакет “Для дваіх”: абед + вячэра + агляд экспазіцыі з аўдыягідамі + наведванне замчышча з аўдыягідам + начоўка ў нумары “Усяслаў Чарадзей” + сняданак + катанне на рэтрааўтамабілі = 300 руб.
!!!!! Спецыяльны пакет “Для дваіх PREMIUM”: абед + вячэра + агляд экспазіцыі з аўдыягідамі + наведванне замчышча з аўдыягідам + начоўка ў нумары “Усяслаў Чарадзей” + сняданак + катанне на рэтрааўтамабілі + парэнне на дваіх ў КНЯСКАЙ ЛАЗНІ з парыльшчыкам ці без = 550 руб. (без парыльшчыка) // 850 руб. (з парыльшчыкам)
ПАКОІ
- Градзіслава. 4 аднаспальныя ложкі.

2. Настасся. Два аднаспальныя ложкі.


3. Глеб. 2 аднаспальныя ложкі.


4. Еўфрасіння. 3 спальныя месцы: двуспальны і аднаспальны ложак.


5. Усяслаў. 3 спальныя месцы: двуспальны і аднаспальны ложак.


6. Рагнеда. Адзін аднаспальны ложак.

7. Ізяслаў. 4 аднаспальныя ложкі


8. Брачыслаў. 3 двухпавярховыя ложкі, 3+3 спальныя месцы.


Індывідуальнае пражыванне (да 10 чалавек)
Нашая сядзіба мае 8 жылых пакояў, змяшчальнасцю ад 1 да 6 чалавек. Фота усіх жылых пакояў можна ПАГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ
Кошт начоўкі (сутак) на 1 чалавека пры індывідуальным пражыванні складае 50 рублёў. Пакоі з двухмясцовымі ложкамі (Усяслаў і Еўфрасіння) тарыфікуюцца з разліку мінімум 2 чалавек. Аплата на дзяцей: да 7 гадоў бясплатна, 7-12 гадоў— 50%, пасля 12 гадоў — поўная аплата.
У карыстанні нашых гасцей — міні-кухня (на фота ніжэй): лядоўня, мікрахвалёўка, электрачайнік, увесь неабходны посуд. А таксама магчымасць заказаць стравы з нашага дзяжурнага меню.
- Дранікі са смятанай (4 шт) + квас = 10 руб
- Дранікі з мясной мачанкай (4 шт) + квас = 12 руб
- Блінцы з ветчыной і сырам (3 шт) + квас = 10 руб
- Блінцы з грыбамі і яйкам (3 шт) + квас = 10 руб
- Кава, гарбата, марозіва ў асартыменце
Карыстанне мангалам з краткамі і шампурамі — 25 руб., вугаль 3 кг 10 руб.
Дадатковыя опцыі, дасяжныя гасцям сядзібы: наведванне археалагічнай экспазіцыі “Стары Менск”, прагулка з аўдыёгідам па замчышчы Х стагоддзя, магчымасць папарыцца ў княскай лазні на дровах, замовіць альтанку на 16 чалавек з мангалам і вогнішчам, катанне на рэтрааўтамабілі. У суседняй сядзібе (знаходзіцца на нашай вуліцы) можна пакатацца на конях. Падрабязней можна даведацца ў адпаведных раздзелах нашага сайта і ў раздзеле “Кошты“.
У вёсцы (350 метраў ад сядзібы) працуе прадуктовая крама да 21.00.
!!! Спецыяльны пакет “Для дваіх”: абед + вячэра + агляд экспазіцыі з аўдыягідамі + наведванне замчышча з аўдыягідам + начоўка ў нумары “Усяслаў Чарадзей” + сняданак + катанне на рэтрааўтамабілі = 300 руб.
!!!!! Спецыяльны пакет “Для дваіх PREMIUM”: абед + вячэра + агляд экспазіцыі з аўдыягідамі + наведванне замчышча з аўдыягідам + начоўка ў нумары “Усяслаў Чарадзей” + сняданак + катанне на рэтрааўтамабілі + парэнне на дваіх ў КНЯСКАЙ ЛАЗНІ з парыльшчыкам ці без = 550 руб. (без парыльшчыка) // 850 руб. (з парыльшчыкам)
У халодны час года (калі неабходнае ацяпленне) магчымасць індывідуальнага пражывання абгаворваецца асобна.
Калі ласка, звярніце ўвагу, што ў нас нельга пражываць з хатнімі жывёламі і паліць у будынку, а таксама шумець пасля 23.00.


Групавое пражыванне
Нашая сядзіба мае 8 жылых пакояў: 1 аднамясцовы пакой, 2 двухмясцовыя пакоі (1+1), 2 сямейныя пакоі (2+1), 2 чатырохмясцовыя пакоі (1+1+1+1), 1 пакой хостальнага тыпу (3 двухпавярховыя ложкі).
Агульная колькасць спальных месцаў ад 20 да 25, у залежнасці ад рассялення.
Мінімальная сума аплаты за спальныя месцы пры групавым пражыванні — 500 рублёў (уваходзіць 15 спальных месцаў, даплата за кожнае наступнае 50 рублёў). Карыстанне канферэнц-залай пры комплекснай замове (начоўкі + харчаванне) часам можа ўваходзіць у кошт пражывання.
Па ўсіх пытаннях пішыце на starymensk@gmail.com альбо тэлефануйце +375292025989 (мтс), +375291884971 (А1)
