Банкетная зала “Усяслаў Чарадзей”

Банкетная зала “Усяслаў Чарадзей”

Прапануем адзначыць вашае вяселле, дзень народзінаў, правесці карпаратыў альбо іншае свята ў нашым зручным павільёне на тэрыторыі Сядзібы-музея “Стары Менск”. Сядзіба знаходзіцца за 7 км ад кальцавой, 10 хвілін язды на аўтамабілі.

Параметры залы

  • * плошча залы – 120 квадратных метраў, з іх 96 метраў — непасрэдна банкетная зала. За 18-ццю сталамі змяшчаецца да 80 гасцей, у фармаце фуршэта будзе камфортна кампаніі да 100 чалавек. Калі вашая кампанія 45-50 чалавек, сталы займаюць прыкладна палову памяшання, і застаецца яшчэ шмат месца для забаваў і танцаў;)
  • * маецца лядоўня, мікрахвалёўка
  • * маюцца марміты (жалезныя ёмістасці для падтрымання страваў гарачымі), якія ідэальна падыходзяць для шведскіх сталоў
  • * банкетная зала крытая і ўцепленая, а значыць, вашае свята не сапсуе дождж альбо холад. Разам з тым, калі адкрыць усе вокны, то прыемны летні ветрык нагадае, што вы сядзіце на прыродзе. У халодныя часіны году ўключаем ацяпленне і гарачую ваду.
  • * маецца 3 прыбіральні з ракавінамі
  • * 2 ракавіны ў тамбуры для мыцця рук перад абедам

Кошты

Банкеты. Калі вы замаўляеце харчаванне для вашага мерапрыемства ў нашага кухара (ад 20 чалавек або ад 500 рублёў), карыстанне банкетнай залай цягам 3 гадзін вы маеце ў падарунак. Кожная наступная гадзіна + 30 рублёў.

Напрыклад, хоча адпачыць кампанія 20 чалавек. Калі вы замаўляеце харчаванне ў нас, то ў залежнасці ад меню, кошт на асобу складзе ад 30 рублёў і вышэй. Калі вы проста арандуеце павільён, то за арэнду трэба заплаціць 300 р (уваходзіць 6 гадзін) + 30 р за кожную наступную.

Арэнда. Калі вас цікавіць выключна арэнда павільёна без харчавання – арэнда складае ад 300 р (уваходзіць 6 гадзін карыстання павільёнам, мангалам, нашым посудам, прыборка) Кожная наступная гадзіна арэнды – 30 р. Арэндаваць павільён можна кампаніі да 35 чалавек. Пры большай колькасці асобаў кошт арэнды абмяркоўваецца індывідуальна.

Фота

Увага! У павільёне адсутнічае магчымасць гатаваць ежу самастойна. Прадугледжана, што госці альбо гатуюць на мангале, альбо прывозяць гатовую ежу, якую на месцы можна парэзаць/падагрэць/памыць.

Кантакты

МТС +375292025989
A1 +375291884971
starymensk@gmail.com