
Абярыце падыходзячую вам групавую прапанову:
Прапанова для школьных груп 1-6 класаў (націсніце тут)
Прапанова для школьных груп 7-11 класаў (націсніце тут)
Прапанова для дарослых карпаратыўных груп (націсніце тут)
Індывідуальныя наведванні
Ёсць два фарматы наведвання экспазіцыі ў сядзібе — з запісаным расказам ці з жывым расказам. Пра індывідуальнае наведванне абавязкова дамаўляцца загадзя па тэлефонах 80292025989, 80291884971.
- наведванне сядзібы – 5 р. (азнаямленне з асаблівасцямі мясцовасці, дзе знаходзхіцца аграэкасядзіба)
* расказ пра экспазіцыю сядзібы (група да 10 чалавек) – + 25 р. з групы. Напрыклад, наведванне для чатырох чалавек будзе каштаваць 4*5 + 25 = 45 руб. Расказ можа быць праведзеная і для аднаго чалавека, кошт застаецца тым жа, як для групы да 10 чалавек – 25 р. + уваходны квіток
*працягласць расказу складае каля 60 хв. Расказ праводзіцца на беларускай мове.
* расказ пра Гарадзішча – 50 р. з групы (да 10 чал, для большых груп умовы абгаворваюцца індывідуальна). Працягласць каля 1 гадзіны.



Групавое наведванне
Працуем як з групамі, сабранымі турыстычнымі фірмамі, так і з групамі, сабранымі прыватнымі экскурсаводамі альбо групамі калег/сяброў. Магчымы безнаяўны разлік.
Фінансавыя ўмовы:
+ азнаямленне з экспазіцыяй у сядзібе – 5 р з чалавека
+ расказ пра асаблівасці экспазіцыі (група да 10 чалавек) – 25 р., група ад 11 да 20 чалавек — 35 руб., група ад 21 да 30 чалавек — 45 руб., група ад 31 да 40 чалавек — 50 руб.)
+ расказ пра Гарадзішча (замчышча) – 5 р. з чалавека (мінімум 50 р. з групы). Працягласць каля 1 гадзіны.

Па жаданні (для арганізаваных груп) можна дадаць сытны абед – (салата, суп, гарачая страва, кампот). Па дамоўленасці да абеда можна дадаць каву/гарбату/печыва. Банкетнае меню абгаворваецца асобна і складаецца ў залежнасці ад вашых жаданняў і фінансавых магчымасцяў.

Да стандартнай праграмы можна дадаць майстар-клас альбо правядзенне культурнай праграмы ці суправаджэнне маршалка (вядоўцы) — па асобнай дамове з такім чалавекам.
Па пытаннях групавых наведванняў пішыце на starymensk@gmail.com альбо званіце 80292025989
