Шмат фота — ўнізе старонкі.
ВІДЭА ТУТ
Княская лазня ў сядзібе “Стары Менск” адкрылася ў 2023 годзе.
Лазня складаецца з 5 памяшканняў: парылка, душавая (2 душы + абліўная прылада), гардэроб, прыбіральня і пакой адпачынку.
Парылка змяшчае да 8-10 чалавек, у пакоі адпачынку можа змясціцца за сталом 10-12 чалавек. Пакой адпачынку аздоблены аўтарскімі пано ручной работы полацкага мастака Івана Іванова. На адкрытай тэрасе таксама ёсць стол і лавы. Пакой адпачынку абсталяваны лядоўняй (летам), тэрмапотам, наборам прыбораў і посуду.
Кошт лазні:
да 31.12.2024 50 руб/ гадзіна, мінімальная замова 5 гадзін (250 руб).
з 01.01.2025 60 руб/гадзіна, мінімальная замова 5 гадзін (300 руб).
Кошт разлічаны на групу да 10 чалавек, за кожнага наступнага — даплата 25 руб. Лічацца ўсе людзі, старэйшыя за 12 гадоў, якія прыехалі ў лазню. Не правяраем, хто парыцца, а хто не 🙂
У кошт карыстання лазняй уваходзіць 2 венікі, тэрмапот з гарбатаю з зёлак, 6 літраў мінеральнай вады. Стандартны сеанс у лазні — 5 гадзін (з магчымасцю даплаціць за дадатковыя гадзіны 50 руб/гадзіна) з умоваю сканчэння да 24:00. Калі ў вас ёсць пажаданні па тэмпературы ў парылцы, просім абгаворваць гэта наперад.
Карыстанне мангалам з краткамі і шампурамі 25 руб., вугаль 3 кг 10 руб.
Ёсць магчымасць замовіць гарачую вячэру з нашага стандартнага меню:
- Дранікі са смятанай (4 шт) = 10 руб
- Дранікі з мясной мачанкай (4 шт) = 12 руб
- Блінцы з ветчыной і сырам (3 шт) = 10 руб
- Блінцы з грыбамі і яйкам (3 шт) = 10 руб
- Пустыя блінцы са смятанай/згушчонкай – 6 руб
- Кава: эспрэса 3 руб, амерыкана 3 руб, капучына 4 руб., латэ з сіропам 5 руб.
- Сок 0,2 – 1,5 руб
- Квас 0,2 – 1 руб.
- Кава ад Усяслава (з чарадзействам) 5 руб.
- Какава – 5 руб.
- Гарбата: чорная, зялёная, зёлкі — 2 р.
- Марозіва ў асартыменце — 5 руб/100 гр
- ЭКСКЛЮЗІЎ! Кава з жалудоў (жалудоўка) 5 руб.
Што браць з сабой у лазню?
- ручнік
- шлёпкі
- шапачку (лайфхак: у каго няма, можна надзяваць звычайную зімовую 🙂
- для тых, хто забыўся або не мае, усе пералічанае маем запасное ў колькасці 5-6 шт.
Перад сеансам у лазні запрашаем наведаць нашую ўнікальную экспазіцыю! А таксама запрашаем азнаёміцца з нашымі банкетнымі заламі “Рагвалод” (на 14 чалавек), “Стараменская” (на 24-32 чалавекі) і “Усяслаў Чарадзей” (на 70 чалавек), сезоннаю Альтанкаю з мангалам і вогнішчам (на 16 чалавек), жылымі пакоямі (на 25 чалавек).
Майстар-класы ў лазні
Апроч ўласна парання, прапануем у лазні 5 адметных майстар-класаў, распрацаваныя адмыслоўцамі спецыяльна для сядзібы “Стары Менск”.
1. “Беларуская лазня”.
***** Да 8 удзельнікаў на аднаго Майстра. Працягласць майстар-класа – 1,5 гадзіны, далей ідзе самастойнае паранне.
Калектыўны майстар-клас, накіраваны на азнаямляльны узровень. Майстар дэманструе і расказвае пра асаблівасці беларускай лазні, яе гісторыю, традыцыі, пабытовы і абрадавы сэнс у жыцці продкаў.
Агульнае паранне на лёгкіх кандыцыях (40-50°, 40-50%). 4-5 заходаў. 3 венікі: 2 дубовыя, 1 бярозавы.
Майстар-клас праводзіць Ілля Пракапенка, уладальнік ІІ месца на Першым беларускім народным чэмпіянаце па паранні, даследчык зёлак і іх выкарыстання ў лазні, пастаянны ўдзельнік беларускіх і міжнародных лазневых фэстаў.
2. “Зёлкавая лазня”.
***** 4-6 удзельнікаў на аднаго Майстра, працягласць каля 2,5 гадзіны, далей ідзе самастойнае паранне.
Імправізацыя з выкарыстаннем зёлак і прыродных падарункаў. Можна рабіць як сезонную ці тэматычную (напрыклад, палынную ці рэлакс).
Калектыўны грэў. Адпачынак, бяседа. Лёгкі грэў (7-10 хв.) спіны кожнага госьця па чарзе, астатнія могуць прысутнічаць і грэцца самастойна.
4 венікі (2 дубовыя, 2 бярозавыя). Зёлкавыя звязкі ў парылцы. Зёлкавая гарбата са скрыпеню з дадаткам іншых зёлак (мацярдушкі, лабазніку, мяты, рамонку і інш.)
Магчыма дадаць у гэтую праграму зёлкавы скраб (соль + перацертыя зёлкі) ў парылцы на посцілцы.
Майстар-клас праводзіць Ілля Пракапенка, уладальнік ІІ месца на Першым беларускім народным чэмпіянаце па паранні, даследчык зёлак і іх выкарыстання ў лазні, пастаянны ўдзельнік беларускіх і міжнародных лазневых фэстаў.
3.”Княская лазня”
***** 2-3 удзельнікі на аднаго Майстра, працягласць каля 4 гадзін, далей ідзе самастойнае паранне.
Асабістае поўнае параньне кожнага ўдзельніка.
Першы заход – папярэдні грэў, знаёмства з лазняй і параю. Праполісавая пара. Адпачынак, бяседа, гарбата з мёдам. Ачышчэнне скуры скрабам з солі з зёлкамі. Адпачынак. Асабістае паранне кожнага госця у 2 заходы (спіна + перад), паветраны ці вадзяны кантраст паміж заходамі. Адпачынак. Дагрэў на высокай пары, расціранне гарачым бярозавым венікам.
2 “заморскія” венікі з чырвонага дубу для папярэдняга грэву, 2 дубовыя венікі для асноўнага парання,, 2 ліпавыя ці бярозавыя для укрыцця галавы, 1 бярозавы для расціркі/памыўкі.
Зёлкавая гарбата, мёд, сухафрукты, гарэхі, сушкі ці аладкі да гарбаты.
Дадаткова ў гэтай праграме магчымае паранне на сенным матрацы, мядовыя ладкі.
Майстар-клас праводзіць Ілля Пракапенка, уладальнік ІІ месца на Першым беларускім народным чэмпіянаце па паранні, даследчык зёлак і іх выкарыстання ў лазні, пастаянны ўдзельнік беларускіх і міжнародных лазневых фэстаў.
4. Эфірная лазня (для жанчын)
***** Да 10 удзельніц – працягласць 2 гадзіны. Да 15 удзельніц — працягласць 3 гадзіны. Далей — самастойнае паранне.
Яшчэ нашыя продкі рабілі зёлкавыя наборы для лазні, бо ва ўмовах высокай тэмпературы і вільготнасці ўсе водары ўзмацняюцца і лекавыя ўласцівасці раслін павялічваюцца ў разы. Малекулы эфірных алеяў усмоктваюцца ў кроў хутчэй, паколькі капіляры і поры на скуры пашыраюцца. Можна парыцца ў лазні, дыхаць духмянай парай і разам з тым маладзець ды прыгажэць. Запрашаем атрымаць асалоду ад рытуалаў з эфірнымі алеямі тэрапеўтычнай якасці:
- Парэнне з эфірнымі алеямі
- Эфірнае скрабіраванне з 10 алеяў
- Антыцэлюлітны рытуал
- Узбагачаная алеямі маска для твара
- Унікальная тэхніка для ўмацавання імунітэта “Сімфонія клетак”
- Эфірны падарунак для кожнай удзельніцы
Майстар-клас праводзіць аромапрактык Хрысціна Марчук.
5. СПА-праграмма “Асалода” (для жанчын)
***** Да 8 удзельніц – працягласць да 4 гадзін (час залежыць ад колькасці ўдзельніц).
Пасля распарвання ў лазні майстар выконвае пачуццёвае расціранне, рэлакс масаж, скрабіраванне. Таксама надаецца ўвага ментальнаму расслабленню.
Дбайнае ачышчэнне скуры, адпачынак і неверагодная асалода! Дазвольце сабе найвышэйшую ступень задавальнення!
Працэдуру выконвае дыпламаваны спецыяліст Аляксандр (Šykoŭny).
Кошты на карыстанне лазняй і правядзенне майстар-класаў залежаць ад колькасці чалавек і канкрэтнага дня ды абгаворваюцца індывідуальна па тэлефоне +375292025989.