
Да вашых паслуг новая альтанка на беразе Дуная (прыток Менкі) на 16 чалавек плошчаю 18 квадратных метраў. Альтанка знаходзіцца за 150 метраў ад сядзібы-замка Стары Менск і за 50 метраў ад Менскага замчышча Х стагоддзя, дзе пачынаўся Менск. Гэта ўсяго 7 км ад кальцавой, за Малінаўкай (як дабрацца).

У базавы набор паслуг уваходзіць:
• карыстанне альтанкаю
• месца для вогнішча з лаўкамі і сметніцай
• 8 кг дроваў
• мангал з краткамі і шампурамі
• гамак
• спартовы інвентар (бадмінтон, мяч, шахматы).

Кошты
2 гадзіны – 75 рублёў (кожная наступная гадзіна 20 рублёў)
цэлы дзень (не пазней 23.00) – 150 рублёў
Дровы, 5 кг – 5 руб
Вугаль, 2,5 кг – 10 руб.
Пракат калонкі USB/Bluetooth – 5 руб/гадзіна
Пракат сталовага посуду 3 руб/набор (талерка, відэлец, нож, шклянка, чарка), келіх для віна + 1 руб
Ежу, напоі прывозьце свае або можна загадзя замовіць у нас:
- Дранікі са смятанай (4 шт) = 10 руб
- Дранікі з мясной мачанкай (4 шт) = 12 руб
- Блінцы з ветчыной і сырам (3 шт) = 10 руб
- Блінцы з грыбамі і яйкам (3 шт) = 10 руб
- Пустыя блінцы са смятанай/згушчонкай – 7 руб
- Кава: эспрэса, амерыкана 3,5 руб, капучына 4,5 руб., латэ з карамельным сіропам 5 руб.
- Хатні ліманад, квас, сок 0,2 – 2 руб
- Кава ад Усяслава (з чарадзействам) 7 руб.
- Какава – 5 руб.
- Гарбата: чорная, зялёная, зёлкі — 2 р.
- NEW Гарбата “Сем чыноў Усяслава Чарадзея” (самаробны збор з 7 зёлак, заварнік 1000 мл) — 10 руб.
- Марозіва ў асартыменце — 5 руб/100 гр (сезоннае)
- ЭКСКЛЮЗІЎ! Кава з жалудоў (жалудоўка) 5 руб.
- Капучына на жалудоўцы — 7 руб
- квас 5 руб (2 л)
Прыбіральня: даем ключ ад сядзібнай цывільнай прыбіральні за 150 м ад альтанкі
Замовіць альтанку можна (як мінімум сёння на заўтра) праз тэлефон ці электронную пошту:
МТС +375292025989
starymensk@gmail.com




Даўжыня стала 5 метраў, шырыня 80 см!
Шырыня альтанкі — 3 метры. Можна спакойна выходзіць на двор, не падымаючы для гэтага палову альтанкі.

