Прапанова для дарослых карпаратыўных груп

Прапанова для дарослых карпаратыўных груп

Гістарычнае падарожжа “Сакрэты Усяслава Чарадзея”

Сядзіба “Стары Менск” (https://starymensk.by/ ) знаходзіцца ў вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна (7 км за Малінаўкай), за 150 метраў ад старадаўніх валоў, дзе амаль тысячу гадоў таму стаяў замак знакамітага князя Усяслава Чарадзея. Тут цячэ летапісная рака Менка, у гонар якой быў названы Менск. У “Старым Менску” можна цікава адпачыць, смачна пад’есці, паўдзельнічаць у рыцарскіх забавах, папарыцца ў лазні, а пры жаданні і застацца ночыць!

Дзе: Сядзіба “Стары Менск”, вул. Піянерская, 5А, в. Гарадзішча, Мінскі раён, 7 км ад МКАД

Колькасць чалавек: ад 15 да 70

Падрабязнасці і запіс — па тэлефоне 8029 2025989 ці на мэйл starymensk@gmail.com

Нашыя прапановы

  • наведванне з аповедам Менскага замчышча (1 гадзіна) – у добрае надвор’е
  • наведванне экспазіцыі з аповедам (дзве залы, у кожнай 30-60 хвілін)
  • рыцарскія забавы (перацягванне каната з выкарыстаннем кемлівасці і назіральнасці, трэніроўка вестыбулярнай раўнавагі з дапамогай шаблі ці мяча, трэніроўка ў нанясенні колючых удараў на адмысловым трэнажоры, штурм маленькага драўлянага замка з міні-катапульты, фатаграфаванне ў кальчузе, шлеме і з мечам) – 1 гадзіна
  • абед – ад сціплага “перакусіць” да банкетнага меню
  • для аматараў актыўнага адпачынку прапануем на выбар некалькі квэстаў

Апісанне:

Замчышча Х стагоддзя ў Гарадзішчы – адзін з самых важных у Беларусі помнікаў археалогіі. Паводле афіцыйнага заключэння Акадэміі навук, менавіта тут у Х стагодззі пачынаўся Менск. Раскопкі на замчышчы вядуцца з 1930 года, знойдзеныя тысячы прадметаў культуры і побыту Х-ХІ стагоддзяў. Некалькі соцень прадметаў можна ўбачыць у нашай сядзібе “Стары Менск”, а таксама – Усяслава Чарадзея ў цямніцы, самую старую ва Усходняй Еўропе шахматную фігуру, копію Крыжа Еўфрасінні Полацкай, макет Менскага замка ХІ ст. ды многае іншае. Вандроўка па замчышчы – захапляльная гістарычная прагулка па велічных сярэднявечных валах, адкуль адкрываецца чароўны від на наваколле. На валах усталяваныя некалькі памятных валуноў, самы вялікі, 7 тон, з надпісам “Тут у Х стагоддзі пачынаўся Менск”. Тут госці могуць на свае вочы ўбачыць, дзе жылі першыя жыхары Менска 1000 год таму, а таксама прайсціся па вуліцы, па якой хадзіў Усяслаў Чарадзей!

Экспазіцыя ў сядзібе “Стары Менск” паказвае практычна ўсе сферы жыцця нашых продкаў: рамёствы, вытворчасць, ювелірныя вырабы, земляробства, бортніцтва, рыбалоўства, касцюм, узбраенне, рэлігію. Толькі ў нас вы зможаце не проста паглядзець на сотні тысячагадовых экспанатаў, але і патрымаць у руках некаторыя з іх!

Нашая новая экспазіцыйная зала “Старое Гарадзішча” змяшчае экспанаты XV-XIX ст., якія паказваюць жыццё Гарадзішча і старадаўняй сядзібы; арыгінальную мэблю і камін ХІХ стагоддзя; дамскі столік, якому 200 гадоў; манеты, якія хадзілі ў Гарадзішчы апошнія 500 гадоў; кафлю і кавалкі посуду, якім 400 гадоў; рыцарскія даспехі і зброю; начны гаршчок ХІХ стагоддзя 🙂

Здымкі замчышча і помнікаў тут: https://starymensk.by/haradzisca/ Падрабязней пра экспазіцыю тут: https://starymensk.by/muzej/

Абед

Для арганізаваных груп мы прапануем самыя розныя варыянты абедаў – ад простага “перакусіць” за 20-25 руб/чал да банкетнага варыянта з нарэзкамі і шашлыком. Стравы нашага меню можна ўбачыць на сайце: https://starymensk.by/menyu/

Банкетныя залы

Мы маем тры банкетныя залы: “Рагвалод” на 14 чалавек, “Стараменская” на 20-30 чалавек і залу “Усяслаў Чарадзей”, якая змяшчае за сталамі да 70 гасцей.

Музычная праграма

У залежнасці ад патрэбаў гасцей, можам арганізаваць музычнае суправаджэнне абеда/вячэры – гуслі / дуда / акардэон, а таксама выступы спевакоў з жывым гукам.

Кошты:

Замчышча + экспазіцыя з аповедам: групы да 20 чал – 15 руб/чал (адна зала), 25 руб/чал (дзве залы), групы 21-50 чал – 13 руб/чал (адна зала), 21 руб/чал (дзве залы).

Абед ад 25 да 100 руб/чал, у залежнасці ад меню

Рыцарскія майстар-класы: ад 10 руб/чал

Маршалак (вядоўца застолля) — ад 200 руб. (заключаецца дамова непасрэдна з вядоўцам)

Музычная праграма: дуда / гуслі / акардэон / жывыя спевы – ад 200 руб. (заключаецца дамова непасрэдна з музыкам)