Для школьнікаў

Для школьнікаў

Прапануем цікавы школьнікам і зручны настаўнікам фармат экскурсіі на 2, 5 гадзіны (1 гадзіна ў музеі і 1, 5 гадзіны па валах). За гэты час школьнікі даведаюцца ўсё самае цікавае, а аптымальная працягласць дазваляе правесці экскурсію ў любы будні дзень і своечасова вярнуцца ў навучальную ўстанову.

Пры групе 20 і больш чалавек кошт з асобы складае 10 р – акрамя ўваходнага квіткі і працы экскурсавода ў суму ўваходзіць кава-паўза (кава/гарбата ці сок і печыва ці вафлі). Для пачатковых класаў экскурсію праводзіць адмысловы экскурсавод, які мае досвед працы з дзецьмі такога ўзросту і ўзбагачае экскурсію віктарынамі ды гульнямі, каб дзеці не сумавалі.