ДЗЯЖУРНАЕ МЕНЮ
(даступнае для індывідуальных наведнікаў пасля экскурсій, для груп абгаворваецца індывідуальна)
- Дранікі са смятанай (4 шт) + квас = 10 руб
- Дранікі з мясной мачанкай (4 шт) + квас = 12 руб
- Блінцы з ветчыной і сырам (3 шт) + квас = 10 руб
- Блінцы з грыбамі і яйкам (3 шт) + квас = 10 руб
- Кава, гарбата, марозіва ў асартыменце
МЕНЮ ДЛЯ ТУРЫСТЫЧНЫХ ГРУП
Стандартная прапанова: суп (напрыклад, боршч) + гарачае (напрыклад, дранікі з мачанкай ці бабка з мясам) + салат з сезоннай гародніны + напой (квас/кампот). Па дамоўленасці можна пашырыць гэтае меню.
Прапаноўваецца для груп ад 20 чалавек, кошт залежыць ад колькасці людзей і пачынаецца ад 15-20 руб.
Таксама для семінараў/канферэнцый арганізуем харчаванне на цэлы дзень “пад ключ”.
ЗАСТОЛЬНАЕ МЕНЮ (НА БАНКЕТЫ, ДНІ НАРОДЗІНАЎ, КАРПАРАТЫВЫ)
Прыведзеныя прыклады страваў. Магчымая распрацоўка індывідуальнага банкетнага меню, а таксама вегетарыянскай (веганскай) адаптацыі меню. Для груп выбіраюцца аднолькавыя стравы на ўсіх. Па дамоўленасці для вялікіх груп меню можна дзяліць напалам (напрыклад, група 34 чалавекі, 17 абіраюць дранікі, 17 – зразы).
Салаты (150 гр)
- грэцкая салата
- цэзар
- салата з квашанай капустай з журавінамі (народная кухня)
- салата з запечаным гарбузом і фету
- салат з курай і гарошкам (накшталт аліўе)
Супы (300 мл)
- боршч (народная кухня)
- капуста (шчы) (народная кухня)
- жур (суп на аўсянай заквасцы з каўбаскамі і яйкам) (народная кухня)
- грыбны суп (крэм-суп альбо звычайны з пярлоўкай)
- салянка
- халаднік (сезонны) (народная кухня)
- расол (халодны суп, падобна да акрошкі)
- гаспача (сезонны)
- гарбузовы крэм-суп з імбіром (сезонны)
Асноўныя стравы
- дранікі з верашчакай (мачанка з вясковымі каўбаскамі, курай і грыбамі) – 270 гр/150 гр (народная кухня)
- бульбяная бабка з мясам і грыбамі – 300 гр (народная кухня)
- курыная адбіўная пад сырам (з гарнірам) – 180 гр
- курыны шніцаль – 180 гр
- кручанікі (мясныя рулецікі са свініны і бекону, фаршыраваныя капустай) з гарнірам – 280 гр (народная кухня)
- бульбяныя зразы з начынкай (мяса/грыбы) (народная кухня)
- цепеліны (фаршыраваныя мясам) магчымыя пры колькасці да 16 чал (народная кухня)
- курыныя кішэнькі, фаршыраваныя фету (з гарнірам) – 180 гр
- дранікі, фаршыраваныя мясам ці грыбамі – 320 гр
- запечаная рыба пад соўсам
Меню з шашлыком
Стандартнае меню:
- шашлык са свіной шыі/курынага філе – каля 350 гр разам на чалавека на выхадзе (закладка сырога 500 гр)
- сыр з памідорамі ў лавашы на грылі – 130 гр
- запечаныя шампіньёны – 160 гр
- бульбяныя долькі – 190 гр
- мясная нарэзка
- гароднінная нарэзка
- напоі
Дадатковае меню:
- свіныя рэбры – 250 гр
- каўбаскі-грыль – 160 гр
- курынае бедро – 180 гр
- курыныя крылцы – 220 гр
- гародніна-грыль – 180 гр
- скумбрыя на грылі – 120 гр
Гарніры
- бульбяное пюрэ – 200 гр
- дранікі – 270 гр
- запечаныя бульбяныя долькі – 190 гр
- адварная маладая бульба (у сезон)
- кабачкі, запечаныя з фету – 180 гр
- кабачкі з памідорамі і часныком – 180 гр
- смажаныя шампіньёны- 180 гр
Закускі
- брускеткі з паляндвіцай і рукалай
- брускеткі з пячоначным пашцетам
- рулецікі з ветчыной і сырам
- блінцы з чырвонай рыбай
- мясная талерка
- гароднінная талерка
- сырная талерка
- асарці з саленняў
Напоі (250 мл)
- узвар з сухафруктаў
- хатні ліманад
- кампот з апельсінаў
- журавінава-імбірны напой
- хатні квас
- кава, гарбата
Магчыма прыгатаванне такіх цікавых страваў, як запечаная качка, стэйкі з асятра; асётр, запечаны цалкам – гэта абмяркоўваецца індывідуальна.