Дзень народзінаў у Старым Менску

Дзень народзінаў у Старым Менску

Прапануем адзначыць дзень народзінаў у нас на сядзібе. Каб госці не стаміліся, але культурна і з карысцю прабавілі час, напачатку свята можна правесці скарочаны ці поўны агляд нашай экспазіцыі (адна ці дзве гадзіны) і пры жаданні – коратка прагуляцца на замчышча (каля 40 хвілін, калі дазваляе надвор’е).

Экспазіцыйныя залы

Пасля гэтага вы можаце сесці за святочны стол, які для вас накрые наш кухар. Магчыма арганізацыя вячэры са стравамі беларускай сялянскай альбо шляхецкай кухні (некаторыя варыянты страваў глядзіце ў РАЗДЗЕЛЕ МЕНЮ).

На ваш выбар — тры банкетныя залы.

Зала Рагвалод — на 14 чалавек
Стараменская зала — на 20 чалавек
Зала Усяслаў Чарадзей — да 75 чалавек

Калі вы не любіце проста сядзець пры стале і частавацца, вы можаце замовіць майстар-клас для сябе і сваіх гасцей.

Пры жаданні можна запрасіць на свята вядучага-маршалка, які можа як урачыста правесці ваш вечар, так і коратка павіншаваць імянінніка ў шляхецкім стылі, расказаць і паказаць, як раней весялілася на святах беларуская шляхта – напрыклад, навучыць вас піць пітны мёд з сапраўднай шаблі.

Для аматараў вострых уражанняў прапануем незабыўны сафары-тур “Валасы назад!” на нашым суперкары — аўтамабілі ГАЗ 69а 1956 года (ў цёплы час года).

Для тых, хто любіць папарыцца, прапануем незабыўную Княскую лазню! Парылка свабодна змяшчае 8-10 чалавек, столькі ж змяшчае пакой адпачынку, маецца і адкрытая тэраса. Падрабязней тут.

Пасля святочнай вячэры прапануем заночыць у нашых пакоях – так вам не трэба будзе клапаціцца, як поначы дабрацца дахаты. А зранку, выспаўшыся і пачаставаўшыся кавай з жалудоў, вы можаце прайсціся па ваколіцах і палюбавацца краявідамі ды валамі, дзе некалі стаяў замак князя Усяслава Чарадзея.

Для больш сціплага варыянту святкавання прапануем у цёплы час года нашую альтанку на прыродзе на 16 чалавек.

Альтанка на беразе Дуная

Чакаем вас!