Экспазіцыя

Радыя запрасіць вас у дзве экспазіцыйныя залы, якія змяшчаюць разам каля 700 экспанатаў. Шмат фота — унізе старонкі.

Зала “Стары Менск”

  • экспанаты Х-ХІ стагоддзяў, у тым ліку знойдзеныя на раскопках Акадэміі навук проста пад вокнамі нашай сядзібы;
  • адзіны ў Беларусі макет Менскага замка ХІ стагоддзя;
  • вялікі князь Усяслаў Чарадзей у цямніцы;
  • самая старая ва Усходняй Еўропе шахматная фігура — конь пачатку ХІ стагоддзя;
  • вобраз Крыжа Еўфрасінні Полацкай у натуральную велічыню;
  • капавушка — палачка для чысткі вушэй Х стагоддзя;
  • сотні іншых цікавых экспанатаў!

Зала “Старое Гарадзішча”

  • экспанаты XIII-XIX ст., якія паказваюць жыццё Гарадзішча і старадаўняй сядзібы
  • арыгінальная мэбля і камін ХІХ стагоддзя
  • Біблія 1630 года
  • дамскі столік, якому 200 гадоў
  • манеты, якія хадзілі ў Гарадзішчы апошнія 500 гадоў
  • кафля і кавалкі посуду, якім 400 гадоў
  • рыцарскія даспехі і зброя
  • начны гаршчок ХІХ стагоддзя 🙂

Аграсядзіба “Стары Менск” знаходзіцца за 150 метраў ад Археалагічнага комплекса на рацэ Менка, замчышча Х стагоддзя, дзе пачынаўся і першыя два стагоддзі знаходзіўся Менск. Плошча Менска ў той час — каля 40 гектараў, самы вялікі горад Х стагоддзя ў Беларусі! Ужо 90 гадоў тут ідуць археалагічныя раскопкі, знойдзеныя тысячы экспанатаў. Яны даюць добрае разуменне ўсіх сфераў жыцця тагачасных людзей. У экспазіцыі паказаныя рамёствы, промыслы, ювелірная вытворчасць, побытавыя рэчы, касцюм чалавека, зброя, рэлігійныя прадметы. Эпоха Полацкага княства — эпоха нараджэння беларускай дзяржаўнасці, калыска нашай нацыі. Адкрыйце для сябе неверагодны свет жыцця нашых продкаў 1000 гадоў таму!

Графік працы.

/// для індывідуальных наведнікаў працуем толькі суботу і нядзелю 11.00-19.00. На аўдыягіды папярэдне запісвацца не трэба, на экскурсіі (праводзяцца ад 10 чалавек, толькі для дарослых) — абавязкова. Актуальную інфармацыю пра графік працы на выходных заўжды АБАВЯЗКОВА глядзіце ў нас у сторыз у інстаграме “Старога Менска”. Кожную пятніцу мы вывешваем абвестку, калі на выходных ёсць арганізаваныя групы, бо ў гэты час экспазіцыю ўбачыць немагчыма. Калі ў вас няма спосабу паглядзець сторыз, пішыце нам або тэлефануйце МТС +375292025989,
starymensk@gmail.com

/// у будныя дні — толькі арганізаваныя групы (ад 15 чал) па папярэднім запісе. Лазня і банкеты дасяжныя для замоваў у любыя дні.

Фарматы наведвання сядзібы і кошты ТУТ

Прапановы для школьных груп ТУТ

Як да нас дабрацца, напісана ТУТ

Фота

Зала “Стары Менск”

Зала “Старое Гарадзішча”

Что посмотреть интересного под минском, Куда поехать на выходные под Минском, Что интересного недалеко от Минска, Музей около минска, Куда поехать с семьей возле Минска, Где провести выходные недалеко от минска, Что интересного возле Минска, Исторический Музей Минск, Минское городище, Раскопки под Минском, Старый Минск, Археологический комплекс на реке Менка,