Прапануем вам справіць сваё вяселле ў беларускім стылі ў сядзібе “Стары Менск”! Незабыўная цырымонія на тысячагадовым замчышчы на беразе ракі Менкі, дзе пачынаўся Менск. І гэта ўсяго за 7 кіламетраў ад кальцавой дарогі. Гасцей урачыста сустракаюць па прыездзе. Музыкі і шаферы праводзяць маладых на гарадзішча. Самы ўрачысты момант адбываецца ў цэнтры замчышча, каля валуна «Заснаванне Менска». Маладыя пад воплескі гасцей танчаць тут шлюбную лявоніху. Робяць памятныя здымкі з гасцямі. Пасля вяселле перамяшчаецца ў прасторную банкетную залу сядзібы Стары Менск. Адбываецца пасад маладых на застоллі. Першы танец маладых. Маладая танчыць з братам і бацькам. А пасля – танцы, танцы і танцы. Пад жывую музыку ад прафесійных музыкаў. Добры стол, задаволеныя госці. Дапаможам і падкажам на ўсіх этапах падрыхтоўкі. І што таксама важна, такіе вяселле можа каштаваць вам значна бюджэтней, чым пафасныя цырымоніі ў гламурных месцах. Вяселле ў беларускім стылі ў Старым Менску – што можа быць прыгажэй і запамінальней? Хочаце сабе такое — пішыце і тэлефануйце ў Стары Менск. Трывалая Сям’я пачынаецца там, дзе пачынаўся Менск!
МТС +375292025989,
starymensk@gmail.com























































