Кошты і ўмовы можна атрымаць па тэлефоне 8029 2025989 ці па запыце на мэйл starymensk@gmail.com
Дзе: Сядзіба “Стары Менск”, вул. Піянерская, 5А, в. Гарадзішча, Мінскі раён, 7 км ад МКАД
Працягласць: каля 2 гадзін
Узрост: 1-5 класы (для старэйшых дзяцей праводзяцца “дарослыя” праграмы і квэсты/анімацыі)
Колькасць чалавек: ад 40 да 60
Што ўваходзіць:
- наведванне экспазіцыі з аповядам
- калядныя забавы са Святым Мікалаем (Дзедам Марозам) (гульні, конкурсы, спевы, карагод каля ялінкі)
- віктарына, прыняцце ў дружыну Усяслава Чарадзея, фотазона на троне са Святым Мікалаем, салодкі пачастунак (гарбата + шакаладны батончык)
- дыскатэка
Апісанне праграмы:
Па прыездзе дзяцей у Сядзібу іх сустракае дружыннік князя Усяслава Чарадзея у сваім традыцыйным убранні. Ён ведае, што да яго ў госці прыехалі самыя таленавітыя і разумныя дзеці, таму ён вырашыў парадаваць іх забаўкамі і пачастункамі. Але спачатку ён хоча праверыць, ці сапраўды гэтыя дзеці такія адукаваныя, як яму распавядалі. Дзеці дзеляцца на дзве групы. Для таго, каб дзеці змаглі правільна адказаць на пытанні віктарыны (залежыць ад класа), спачатку ім трэба паслухаць невялікі аповяд па экспазіцыі (палова дзяцей). А таксама прайсці навучанне асновам рыцарскага майстэрства (другая палова дзяцей). Пасля групы мяняюцца. Пасля Усяслаў праводзіць віктарыну ды вырашае, што дзеці сапраўды заслужылі добра павесяліцца. Пачынаецца другая частка праграмы – калядная. Разам са Святым Мікалаем (Дзедам Марозам) дзеці уратуюць Агмень-Цяпельца ад злоснага Зюзі, пагуляюць у калядныя гульні, развучаць калядкі ды патанцуюць ды паводзяць карагоды каля ялінкі. Напрыканцы кожны атрымае салодкі пачастунак і зможа сфатаграфавацца са Святым Мікалаем (Дзедам Марозам). А за смеласць, праяўленую пры ўратаванні Агменя-Цяпельца, дзеці будуць прынятыя ў дружыну Усяслава Чарадзея.
Плюсы нашай праграмы:
* дзеці не проста прабавяць час, а правядуць яго з карысцю, атрымаюць веды па гісторыі Беларусі;
* практыка беларускай мовы;
* нашыя дружыннікі ўмеюць зрабіць праграму займальнай нават для пачатковых класаў;
* блізка ад Мінска (7 км ад МКАД) – дзеці не паспеюць стаміцца за час дарогі;
* праграма праводзіцца ў крытым і цёплых памяшканні, дзеці не замерзнуць.
У праграму ўваходзіць забаўляльная праграма на 2 гадзіны, наведванне экспазіцыі, салодкі пачастунак, гарбата, фотазона са Святым Мікалаем (Дзедам Марозам).