Адметнасць нашых сувеніраў у тым, што значная частка з іх – гэта копіі экспанатаў. З арыгінальных рэчаў мы здымаем злепкі, робім формы — і атрымліваюцца дакладныя копіі рэчаў, якім 500-1000 гадоў. Па пытаннях набыцця, калі ласка, пішыце нам у @starymensk, інстаграм @starymensk.by або на пошту starymensk@gmail.com
Лунніца ХІ ст. – жаночы абярэг. Адлітая паводле формы ХІ ст., знойдзенай на раскопках у Старым Менску ў 2025 годзе. Матэрыял: бронза.Лунніцы таксама ёсць у выглядзе пацерак, аздобленых сапраўднымі камянямі.Конік ХІ ст. – абярэг, адліты паводле арыгінала ХІ ст. Такіх конікаў насілі ўсе, але часцей жанчыны і дзеці. Матэрыял: бронза.Крыжык кан. Х – пач ХІ ст. Самае старое ў Беларусі распяцце Ісуса Хрыста. З другога боку крыжыка – выява Божай Маці. Адліты паводле арыгінала, які захоўваецца ў сядзібе Стары Менск. Матэрыял: бронза.Капавушка – палачка для чысткі вушэй і пазногцяў ХІ ст. Адліты паводле арыгінала, знойдзенага ў 2024 г. на раскопках у Старым Менску. Матэрыял: бронза.Копія філіжанкі ХІ ст., зробленая паводле злепка з арыгінала (захоўваецца ў Акадэміі навук). Матэрыл: гліна, ангоб.Чаркі 1660-х гадоў, вырабленыя майстрам паводле арыгінальных, знойдзеных на раскопках у 2022 г. у Старым Менску. Матэрыял: гліна, паліва.Копія свістулькі XVII ст., знойдзенай у 2023 г. у Старым Менску. Матэрыял: гліна.Злева: копія донца гаршка з гербам Усяслава Чарадзея, знойдзенага ў 2020 г. на тэрыторыі сядзібы Стары Менск. Справа: копія донца гаршка з гербам князя Ізяслава, знойдзенага ў 2022 г. на раскопках за 100 метраў ад сядзібы Стары Менск (ідзе разам з буклетам). Матэрыял: гліна.Копія кафлі 1660 гг., знойдзенай у Старым Менску ў 2022 годзе. Зробленая ў маштабе 1:1 (17х21 см), з пяцелькай ззаду каб вешаць на сцяну. Матэрыял: гліна.Копія кафлі 1660 гг., знойдзенай у Старым Менску ў 2022 годзе. Зробленая ў маштабе 1:1 (17х21 см), з пяцелькай ззаду каб вешаць на сцяну. Матэрыял: гліна, імітацыя палівыКопія кафлі 1660 гг., знойдзенай у Старым Менску ў 2022 годзе. Зробленая ў маштабе 1:3 (6х7 см) у выглядзе магніта. Матэрыял: гліна.Копія візантыйскага пазалочанага гузіка з лікам Ісуса Хрыста, знойдзенага ў Старым Менску ў 2024 г. Зробленая ў маштабе 3:1 у выглядзе магніта. Матэрыял: гліна, імітацыя пазалоты.Копія пацеркі з егіпецкага фаянсу ІІ ст., знойдзенай у Старым Менску ў 1975 г. Зробленая ў маштабе 3:1 у выглядзе магніта. Матэрыял: гліна.Шахматны конь пач ХІ ст. — найстарэйшая ва Усходняй Еўропе шахматная фігура, знойдзеная на раскопках у Старым Менску ў 1975 г. Копія выкананая ў форме бірулькі, матэрыял 3D-пластык.Вось такая прыгажосць!