Для школьнікаў

1. ХІТ! Праграма для 1-5 класа “Дружына Усяслава Чарадзея” на 40-60 школьнікаў з анімацыяй

Па прыездзе дзяцей сустракае пераапрануты ў шляхецкае ўбранне аніматар у вобразе князя. Ён вітае дзяцей і запрашае іх у сваю княжацкую дружыну. Асноўная справа ваяроў –  абарона роднага краю, таму кожны дружыннік абавязкова ўмеў валодаць мечам. Пасля азнаямлення з экспанатамі дружыннік Усяслава Чарадзея вучыць дзяцей некаторым элементам фехтавання, а таксама старадаўняму беларускаму танцу, бо добры рыцар абавязкова і добры танцор! Пасля майстар-класаў князь пры дапамозе віктарыны правярае, як добра дзеці засвоілі ўбачанае і пачутае, вырашае, што яны заслугоўваюць быць ягонымі ваярамі і праводзіць абрад пасвячэння ў дружыннікі. Кожны “дружыннік” можа сфатаграфавацца на княжацкім троне! За добрую працу ўсе дружыннікі атрымліваюць салодкі пачастунак – гарбату і салодкае (ў інд. пакунках). У добрае і сухое надвор’е ў канцы дзяцей вядуць паглядзець старадаўняе замчышча Х стагоддзя, дзе пачынаўся Менск. Пры дрэнным надвор’і замест наведвання замчышча –павялічаная колькасць рыцарскіх забаваў.

Што ўваходзіць (у добрае надвор’е):

  • наведванне экспазіцыі (паказваюцца самыя цікавыя экспанаты)
  • рыцарскае майстэрства
  • майстар-клас па старадаўнім танцы
  • віктарына, прысвячэнне ў дружыннікі Усяслава Чарадзея, фотазона на троне з рыцарскім рыштункам, салодкі пачастунак
  • наведванне замчышча

Што ўваходзіць (у дрэннае надвор’е):

  • наведванне экспазіцыі (паказваюцца самыя цікавыя экспанаты)
  • рыцарскія забавы (пашырана — заданні на кемлівасць і назіральнасць, трэніроўка вестыбюлярнай раўнавагі з дапамогай шаблі ці мяча ды інш),
  • майстар-клас па беларускім танцы
  • віктарына, прысвячэнне ў дружыннікі Усяслава Чарадзея, фотазона на троне з рыцарскім рыштункам, салодкі пачастунак

2. Праграма-квэст “Уратаваць Усяслава Чарадзея” для 3-4 класаў на 40-60 школьнікаў (націсніце тут)

праводзіцца ў цёплы і сухі час году (з позняй вясны па познюю восень)

Пасля наведвання сядзібы ёсць магчымасць самастойна з педагогам агледзець Археалагічны комплекс на рацэ Менка (бясплатна даем карту).

Сезонныя прапановы:

Калядная праграма на 40-60 чалавек (націсніце тут)

праводзіцца ў снежні

Інтэрактыўная праграма-гульня на 40-60 чалавек “Масленіца з Усяславам Чарадзеем” (націсніце тут)

праводзіцца ў канцы лютага-пачатку сакавіка

Школьные экскурсии возле Минска, Школьные экскурсии недалеко от Минска, Что интересного для школьников возле Минска, Групповые экскурсии для школьников, Музей для школьников недалеко от Минска