Што паесці ў Старым Менску

Што паесці ў Старым Менску

Пасля агляду нашай экспазіцыі, вы заўжды можаце перакусіць.

ДЗЯЖУРНАЕ МЕНЮ

Групам да 14 чалавек (14 порцый) уключна дасяжныя для выбару стравы з Дзяжурнага меню. Пры гэтым, калі вас больш 10 чалавек, ежу абавязкова замаўляць наперад. Пры меншай колькасці можна замовіць перад аглядам экспазіцыі.

Дранікі са смятанай (4 шт) = 12 руб

Дранікі з мясной мачанкай (4 шт) = 14 руб

Блінцы з вяндлінай і сырам + смятана (3 шт) = 12 руб

Блінцы з грыбамі і яйкам + смятана (3 шт) = 12 руб

Пустыя блінцы са смятанай/згушчонкай – 7 руб

Кава: эспрэса, амерыкана 4 руб, капучына 5 руб., латэ з карамельным сіропам 6 руб.

Хатні ліманад, квас, сок 0,2 – 2 руб

Кава ад Усяслава (з чарадзействам) 7 руб.

Какава – 5 руб.

Гарбата: чорная, зялёная, зёлкі — 2 р.

Гарбата “Сем чыноў Усяслава Чарадзея” (самаробны збор з зёлак, заварнік 900 мл) — 10 руб.

Марозіва ў асартыменце (у сезон) — 5 руб/100 гр

Гарбузовая гарбата (у сезон) — 5 руб.

ЭКСКЛЮЗІЎ! Кава з жалудоў (жалудоўка) 5 руб.

Капучына на жалудоўцы — 7 руб.

КОМПЛЕКСНЫЯ АБЕДЫ

Комплексныя абеды дасяжныя групам ад 15 чалавек (можна замовіць і на меншую колькасць, але мінімальная аплата – за 15 чал). Кошт на меню залежыць ад абраных страваў ды колькасці гасцей і пачынаецца ад 25 руб/чал. Для гасцей выбіраюцца аднолькавыя стравы на ўсіх. Пра наяўнасць вегетарыянцаў і людзей з асаблівасцямі харчавання абавязкова просім паведамляць наперад.

Прыклад комплекснага абеда:

  • боршч або грыбны суп
  • дранікі з мачанкай або бабка з мясам + салат з сезоннай гародніны
  • квас або ліманад
  • Па дамоўленасці можна пашырыць гэтае меню. ПОЎНАЕ АБЕДЗЕННАЕ МЕНЮ ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ

Таксама для семінараў/канферэнцый арганізуем харчаванне на цэлы дзень “пад ключ”, умовы абгаворваюцца індывідуальна.

БАНКЕТНАЕ МЕНЮ ДЛЯ ВАШЫХ СВЯТАЎ

Банкетнае меню дасяжнае для груп ад 15 чалавек. Кошт на меню залежыць ад абраных страваў ды колькасці гасцей і можа быць ад 80 да 150 рублёў/чал. Для гасцей выбіраюцца аднолькавыя парцыйныя стравы на ўсіх, для вялікіх груп можам зрабіць 50/50. Пры наяўнасці вегетарыянцаў і людзей з асаблівасцямі харчавання абавязкова просім паведамляць наперад.

Гарачыя стравы парцыйныя (каля 300 гр)

Дранікі з мачанкай (соўс з кілбаскамі, мясам і грыбамі)

Бульбяная бабка з мясам

Свіныя медальёны з хатнім ягадным соўсам + гарнір

Курыныя кішэнькі, фаршыраваныя фету + гарнір

Бульбяныя зразы з начынкай (мяса альбо грыбы)

Стараменскія цэпеліны, фаршыраваныя мясам, са шкваркамі

Адбіўная з курынага філе пад сырным кажушком + гарнір

Запечаная скумбрыя з соўсам + гарнір

Гарачыя стравы ў агульны стол

Бігас багаты з віном, мясам і грыбамі

Гарачае-грыль: шашлык (50% свіная шыя, 50% куране філе), сыр з памідорамі ў лавашы, запечаныя бульбяныя долькі з шампіньёнамі пад сырам

Гарніры

Запечаныя бульбяныя долькі

Гародніна-грыль (цукіні, памідоры, перац, цыбуля)

Бульбяная таўканіца (пюрэ) з макам

Сезонныя гарніры

Адварная маладая бульбачка ў мундзіры з кропам

Праны стэйк з гарбуза

Кабачкі, запечаныя з фету

Салаты парцыйныя (200 гр)

Салат з запечаным гарбузом і фету “Княскі”

Салат “Дрыгавіцкі” (беларускі цэзар)

Салат “Візантыйскі” (грэчаскі)

Салат з гародніны і авакада пад мядова-гарчычнай запраўкай  “Заморскі”

Салаты ў агульны стол

Аліўе з капчонай куркай

Салат з языком і салёным агурком

Вясковы салат з квашанай капусткі, салёных грыбоў ды журавінаў

Закускі

Гароднінная талерка (агуркі, памідоры, перцы, аліўкі альбо масліны)

Мясная талерка (5 відаў вэнджанай кілбасы і мяса)

Маласольныя гуркі з кропам ды часнычком (сезонная закуска)

Скібкі (брускеты)

Скібка з мяккім сырам і паляндвіцай

Сяканка з селядца, яблыка з гарчыцай на чорным хлебе

Скібка з сальцам, салёным агурком ды хрэнам

Рулецікі і блінцы

Рулецікі з ветчыной і сырам (класічны)

Рулецікі з ветчыной і сырам у лавашы (запечаны ў фрыцюры)

Блінцы з мусам з ласося ды рыкоты

Блінцы з пячоначным пашцетам і карамелізаванай цыбуляй

Блінцы з грыбным пашцетам

Прафітролі

Прафітролі з хатнім пашцетам

Прафітролі з вэнджанай рыбай ды грэцкім арэхам

Cырныя прафітролі

Самаробныя напоі

Квас цёмны хлебны

Узвар з яблыкаў ды ягадаў

Апельсінавы кампот

Морс з імбіром

Хатні ліманад на мяце ды парэчках

Гарбата самазборная з княскіх палеткаў “7 сыноў Усяслава Чарадзея”

Жалудоўка

Іншыя напоі

Зерневая кава

Гарбата ў пакуначках

Стараменскія цэпеліны, фаршыраваныя мясам, са шкваркамі

Вітальны стол