Кошты і ўмовы можна атрымаць па тэлефоне 8029 2025989 ці па запыце на мэйл starymensk@gmail.com
Дзе: Сядзіба “Стары Менск”, вул. Піянерская, 5А, в. Гарадзішча, Мінскі раён, 7 км ад МКАД
Працягласць: прыкладна 2 гадзіны
Узрост: 1-5 класы
Колькасць чалавек: ад 40 да 55
Што ўваходзіць:
- наведванне экспазіцыі (паказваюцца самыя цікавыя экспанаты)
- Масленічныя гульні
- майстар-клас па народным танцы
- віктарына, прысвячэнне ў дружыннікі Усяслава Чарадзея, фотазона на троне, гарбата з пачастункам, дыскатэка
Апісанне праграмы:
Па прыездзе дзяцей сустракаюць дружыннікі Усяслава Чарадзея. Яны вітаюць дзяцей і прапануюць ім прайсці рыцарскія выпрабаванні, а таксама пагуляць у масленныя гульні і даведацца пра старадаўняе беларускае свята Масленіцы. Дзеці дзеляцца на дзве групы (калі група вялікая), адна ідзе на агляд экспазіцыі, другая на рыцарскія выпрабаванні і масленічныя гульні ў павільён. Падчас агляду экспазіцыі дзеці даведаюцца, што з сябе ўяўляў менскі замак Усяслава Чарадзея, дзе ён месціўся, як выглядаў, якім быў побыт тагачасных жыхароў. Убачаць сапраўдныя экспанаты, якім 1000 гадоў! У часе рыцарскіх забаваў дружыннік паказвае дзецям некаторыя элементы рыцарскага майстэрства, дае заданні не кемлівасць і каардынацыю. Дзецям распавядаецца пра свята Масленіцы. Спачатку ў падгрупах, а потым усе разам дзеці прымаюць удзел у традыцыйных беларускіх масленічных гульнях.
Пасля з дзецьмі развучваецца беларускі народны танец. У канцы праграмы каманды праходзяць віктарыну (задаюцца пытанні па агляду экспазіцыі) і ўрачыста прымаюцца ў дружыну Усяслава Чарадзея. Дзеці робяць групавы здымак. Пасля атрымліваюць пачастунак і гарбату.
Усе актыўнасці праходзяць у крытым цёплым павільёне.
Плюсы нашай праграмы:
* дзеці не проста прабавяць час, а правядуць яго з карысцю, атрымаюць веды па гісторыі Беларусі;
* дазнаюцца пра беларускія традыцыі, вывучаць народны танец;
* практыка беларускай мовы;
* нашыя аніматары ўмеюць зрабіць праграму займальнай нават для пачатковых класаў;
* блізка ад Мінска – дзеці не паспеюць стаміцца за час дарогі;









