Праграма-квэст “Уратаваць Усяслава Чарадзея” для 3-4 класаў

Праграма-квэст “Уратаваць Усяслава Чарадзея” для 3-4 класаў

Кошты і ўмовы можна атрымаць па тэлефоне 8029 2025989 ці па запыце на мэйл starymensk@gmail.com

Дзе: Сядзіба “Стары Менск”, вул. Піянерская, 5А, в. Гарадзішча, Мінскі раён, 7 км ад МКАД

Працягласць: каля 2 гадзін

Узрост: 3-4 класы

Колькасць чалавек: 40-60

Што ўваходзіць:

  • наведванне экспазіцыі
  • рыцарскія забавы
  • квэст на замчышчы ХІ ст.
  • віктарына
  • прыняцце ў Дружыну Усяслава Чарадзея
  • салодкі пачастунак і гарбата
  • дыскатэка

Апісанне праграмы:

Вялікі полацкі князь Усяслаў Чарадзей узяты ў палон і зняволены ў цямніцы. Каб вызваліць яго, трэба дазнацца код ад замка і адкрыць яго. На кожным этапе квэста школьнікі атрымліваюць падказку да адной з чатырох лічбаў кода. Этапаў чатыры: агляд экспазіцыі, рыцарскія спаборніцтвы і забавы (заданні на каардынацыю, асновы фехтавання, бой мяккімі мяшкамі на калодках, перацягванне каната і гд), пошук тайніка на старадаўнім замчышчы (з аповедам пра гісторыю замчышча), віктарына. Аўтобус школьнікаў (вялікі) дзеліцца на 2 каманды, кожная з якіх па чарзе праходзіць усе этапы. У канцы прадстаўнікі кожнай каманды спускаюцца ў цямніцу да князя і спрабуюць адкрыць замок. Пасля каманды спаборнічаюць у віктарыне (пытанні па агляду экспазіцыі). Усе ўдзельнікі квэста ўрачыста прымаюцца ў дружыну Усяслава Чарадзея. У канцы – салодкі пачастунак і гарбата, дыскатэка. У цёплы час рыцарскія забавы праводзяцца на вуліцы, у выпадку дажджу — у крытым павільёне.

Сядзіба “Стары Менск” унікальная па дзвюх прычынах. Першая – яна размешчаная ўсяго за 150 метраў ад замчышча Х стагоддзя на рацэ Менка, дзе пачынаўся Менск і дзе стаяў замак Усяслава Чарадзея. Другая – у сядзібе захоўваецца каля 500 экспанатаў з археалагічных раскопак. Гэты рэчы Х-ХІ стагоддзяў – ім 1000 гадоў – і некаторыя з іх дзецям даюць патрымаць у руках. Школьнікі ў даступнай і цікавай форме даведваюцца пра гісторыю Полацкага княства, гісторыю Менска і жыццё легендарнага князя Усяслава Чарадзея. Сядзіба ўжо прыняла шмат школьнікаў і, як адзначаюць педагогі, гэта рэдкае месца, дзе апроч забаваў, дзецям даюцца каштоўныя і цікавыя веды.

Кошты і ўмовы можна атрымаць па тэлефоне 8029 2025989 ці па запыце на мэйл starymensk@gmail.com