У 2025 годзе выйшлі дзве часткі нашай кнігі “Таямніцы Старога Менска”, у 2026 — дэтэктыў для падлеткаў “Загадка срэбнага пярсцёнка”.

У першай частцы “Таямніц Старога Менска” даступна і захапляльна апавядаецца пра ўзнікненне Менска на Менцы і час ягонага існавання тут з Х па сярэдзіну ХІІ стагоддзя. Аналізуюцца вынікі раскопак з 1954 па 2024 год. Наглядна паказваюцца самыя важныя знаходкі. Падрабязна апавядаецца пра грандыёзныя раскопкі 2023-2024 гадоў, калі былі адкрытыя велічныя дубовыя сцены 997 года і фактычна атрыманая новая дата заснавання горада. Выкарыстана больш за 200 ілюстрацый, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.
96 старонак, мяккая вокладка

У другой частцы “Таямніцы Старога Менска. Ад Гарадца да Гарадзішча” апавядаецца, што стала з Менскам на рацэ Менка пасля пераносу горада на Нямігу ў ХІІ ст. Верагодна, тут пасля і паўстаў няўлоўны горад Гарадзец, які згадваецца ў летапісах у XII — XV ст. А значыцца, сённяшняя вёска Гарадзішча — радзіма каралёў і каралеў з усяе Еўропы! У кнізе апавядаецца пра ўладароў Гарадзішча ў XVI — XIX ст., найбольш падрабязна — пра род Пішчалаў. Захапляльна расказваецца пра знаходкі рэчаў XII — XIX ст. на археалагічных раскопках розных часоў. Выкарыстана больш за 250 ілюстрацый, многія з якіх публікуюцца ўпершыню. Выданне зацікавіць усіх аматараў гісторыі Беларусі.
136 старонак, мяккая вокладка

“Загадка срэбнага пярсцёнка” — дэтэктыў для падлеткаў (але многія дарослыя кажуць, што таксама прачыталі з задавальненнем)!
Мінскі сямікласнік Мацвей знаходзіць у школе старадаўні срэбны пярсцёнак. Выяўляецца, што ён скрадзены з Нацыянальнага археалагічнага цэнтра разам з важнымі дакументамі пра беларускія курганы. Мацвей разам з сябрамі пачынае ўласнае расследаванне, у якім ім дапамагае дзядзька Антось, былы супрацоўнік цэнтра. Нітачка прыводзіць падлеткаў у Расонскі раён, дзе яны знаходзяць нешта нашмат больш каштоўнае…
160 старонак, мяккая вокладка.
У Мінску набыць кнігі можна ў трох месцах:
кнігарня “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), 8 017 379-46-52. Кошт 29 руб
ГЦ “Купалаўскі” (месцы 41-42) – гандлёвы цэнтр пад Кастрычніцкай плошчай, +375 (29) 606-82-84 (A1). Кошт 30 руб.
Крама “Рагна”: Сухая, 4. Кошт 29.70. пн-сб: 12-19, абед: 15.00-15.30, нядз – выходны. А таксама на іх сайце 1 частка, 2 частка
Калі вам патрэбныя кнігі з дастаўкай Белпоштай па Беларусі, напішыце на starymensk@gmail.com наступныя звесткі: імя, прозвішча, імя па бацьку, адрас з індэксам, колькі асобнікаў першай і другой часткі патрэбна
