Каб азнаёміцца з прыроднымі аб’ектамі мясцін, дзе знаходзіцца наша сядзіба, у нас можна пракаціцца на рэтрааўтамабілі ГАЗ 69а 1956 года. машына змяшчае 4 пасажыраў. ёсць два маршруты “Валасы назад”, сярэдняя працягласць 25 хв: . “Да вытокаў ракі Менкі” (50 руб на ўсіх) і “Шлях у Візантыю” (70 руб на ўсіх).
ГАЗ 69А 1956 года — разынка нашага інтэрактыву для турыстаў. У звычайны дзень ён з гонарам стаіць перад сядзібнай вежай і цешыць фотасесіямі мінакоў і наведнікаў. Аднак некаторыя нават не падазраюць, што на газіку можна пракаціцца!
У машыне стаіць родны рухавік 1956 года. Аўтамабіль памятае Якуба Коласа і Пятра Машэрава!
Тур Валасы Назад да пачатку ракі Менкі (працягласць каля 5 км) не пакіне абыякавым нікога! Газік стане ўпрыгожаннем вашага дня народзінаў ці вяселля, вішанькай на торце ў святкаванні. Такое вашыя госці не забудуцца!
Па пытаннях катання на рарытэце, калі ласка, звяртайцеся ў сядзібу.
ВІДЭА: https://www.instagram.com/reel/C5nIZrEo7PH/?igsh=MjJ0ZjJoc2lwZmMy