Інтэрактыўная праграма-гульня “Дружына Усяслава Чарадзея”
Дзе: Сядзіба “Стары Менск”, вул. Піянерская, 5А, в. Гарадзішча, Мінскі раён, 7 км ад МКАД
Працягласць: каля 2 гадзін
Узрост: 1-5 класы
Колькасць чалавек: 40-60

Кошты і ўмовы можна атрымаць па тэлефоне 8029 2025989 ці па запыце на мэйл starymensk@gmail.com


Што ўваходзіць (у добрае надвор’е):
- наведванне замчышча
- наведванне экспазіцыі (паказваюцца самыя цікавыя экспанаты)
- рыцарскае майстэрства
- майстар-клас па старадаўнім танцы
- віктарына, прысвячэнне ў дружыннікі Усяслава Чарадзея, фотазона на троне з рыцарскім рыштункам, салодкі пачастунак

Што ўваходзіць (у дрэннае надвор’е):
- наведванне экспазіцыі (паказваюцца самыя цікавыя экспанаты)
- рыцарскія забавы (пашырана — заданні на кемлівасць і назіральнасць, трэніроўка вестыбюлярнай раўнавагі з дапамогай шаблі ці мяча ды інш),
- майстар-клас па беларускім танцы
- віктарына, прысвячэнне ў дружыннікі Усяслава Чарадзея, фотазона на троне з рыцарскім рыштункам, салодкі пачастунак


Апісанне праграмы:
Па прыездзе дзяцей сустракае пераапрануты ў шляхецкае ўбранне аніматар у вобразе Усяслава Чарадзея. Ён вітае дзяцей і запрашае іх у сваю княжацкую дружыну. Але перад гэтым дзеці мусяць даведацца, што з сябе ўяўляў замак, дзе ён месціўся, як выглядаў, якім быў побыт тагачасных жыхароў (агляд замчышча і экспазіцыі). Асноўная справа ваяроў – абарона роднага краю, таму кожны дружыннік абавязкова ўмеў валодаць мечам. Пасля азнаямлення з экспанатамі дружыннік Усяслава Чарадзея вучыць дзяцей некаторым элементам фехтавання, а таксама старадаўняму беларускаму танцу, бо добры рыцар абавязкова і добры танцор! Пасля майстар-класаў Усяслаў Чарадзей пры дапамозе віктарыны правярае, як добра дзеці засвоілі ўбачанае і пачутае, вырашае, што яны заслугоўваюць быць ягонымі ваярамі і праводзіць абрад прысвячэння ў дружыннікі. Кожны “дружыннік” можа сфатаграфавацца на княжацкім троне! За добрую працу ўсе дружыннікі атрымліваюць салодкі пачастунак – гарбату і вафлю (у інд. пакунках). Пры дрэнным надвор’і замест наведвання замчышча –павялічаная колькасць рыцарскіх забаваў.


Плюсы нашай праграмы:
* дзеці не проста прабавяць час, а правядуць яго з карысцю, атрымаюць веды па гісторыі Беларусі;
* практыка беларускай мовы;
* наш аніматар – прафесійны гісторык і рэканструктар – умее зрабіць праграму займальнай нават для пачатковых класаў;
* блізка ад Мінска – дзеці не паспеюць стаміцца за час дарогі;
* можна праводзіць у любы час года, у тым ліку зімой;
Кошты і ўмовы можна атрымаць па тэлефоне 8029 2025989 ці па запыце на мэйл starymensk@gmail.com





