БАНКЕТНАЕ МЕНЮ

БАНКЕТНАЕ МЕНЮ

Для гасцей выбіраюцца аднолькавыя стравы на ўсіх. Па дамоўленасці для вялікіх кампаній гарачыя стравы можна дзяліць напалам (напрыклад, кампанія 34 чалавекі, 17 абіраюць дранікі, 17 – зразы).

Гарачыя стравы парцыйныя (каля 300 гр)

Дранікі з мачанкай (соўс з кілбаскамі, мясам і грыбамі)

Бульбяная бабка з мясам

Свіныя медальёны з хатнім ягадным соўсам + гарнір

Курыныя кішэнькі, фаршыраваныя фету + гарнір

Кручанікі па-варажску (мясныя рулецікі са свініны і бекону, фаршыраваныя капустай) + гарнір

Бульбяныя зразы з начынкай (мяса альбо грыбы)

Стараменскія цэпеліны, фаршыраваныя мясам, са шкваркамі

Адбіўная з курынага філе пад сырным кажушком + гарнір

Запечаная скумбрыя з соўсам + гарнір

Гарачыя стравы ў агульны стол

Бігас багаты з віном, мясам і грыбамі

Гарачае-грыль: шашлык (50% свіная шыя, 50% куране філе), сыр з памідорамі ў лавашы, запечаныя бульбяныя долькі з шампіньёнамі пад сырам

Гарніры

Запечаныя бульбяныя долькі

Гародніна-грыль (цукіні, памідоры, перац, цыбуля)

Бульбяная таўканіца (пюрэ) з макам

Сезонныя гарніры

Адварная маладая бульбачка ў мундзіры з кропам

Праны стэйк з гарбуза

Кабачкі, запечаныя з фету

Салаты парцыйныя (200 гр)

Салат з запечаным гарбузом і фету “Княскі”

Салат “Дрыгавіцкі” (беларускі цэзар)

Салат “Візантыйскі” (грэчаскі)

Салат з гародніны і авакада пад мядова-гарчычнай запраўкай  “Заморскі”

Салаты ў агульны стол

Аліўе з капчонай куркай ды сакрэтным інгрэдыентам з княскага стала

Салат з языком і салёным агурком

Вясковы салат з квашанай капусткі, салёных грыбоў ды журавінаў

Закускі

Гароднінная талерка (агуркі, памідоры, перцы, аліўкі альбо масліны)

Мясная талерка (5 відаў вэнджанай кілбасы і мяса)

Скібкі (брускеты):

Скібка з мяккім сырам і паляндвіцай

Сяканка з селядца, яблыка з гарчыцай на чорным хлебе

Скібка з сальцам, салёным агурком ды хрэнам

Рулецікі:

Рулецікі з ветчыной і сырам (класічны)

Рулецікі з ветчыной і сырам у лавашы (запечаны ў фрыцюры)

Блінцы з чырвонай рыбай

Блінцы з пячоначным пашцетам і карамелізаванай цыбуляй

Прафітролі:

Прафітролі з хатнім пашцетам

Прафітролі з вэнджанай рыбай ды грэцкім арэхам

Маласольныя гуркі з кропам ды часнычком (сезонная закуска)

Самаробныя напоі

Квас цёмны хлебны

Узвар з яблыкаў ды ягадаў

Апельсінавы кампот

Морс з імбіром

Гарбата самазборная з княскіх палеткаў “7 сыноў Усяслава Чарадзея”

Жалудоўка

Іншыя напоі

Зерневая кава

Гарбата ў пакуначках