Гістарычнае падарожжа “Сакрэты Усяслава Чарадзея”
Дзе: Сядзіба “Стары Менск”, вул. Піянерская, 5А, в. Гарадзішча, Мінскі раён, 7 км ад МКАД
Працягласць: 2,5 гадзіны
Узрост: 6-11 класы
Колькасць чалавек: ад 20 да 55
Кошты і ўмовы можна атрымаць па тэлефоне 8029 2025989 ці па запыце на мэйл starymensk@gmail.com

Што ўваходзіць (у добрае надвор’е):
- наведванне замчышча (1 гадзіна)
- наведванне экспазіцыі з аповядам (40 хвілін)
- рыцарскія забавы (перацягванне каната з выкарыстаннем кемлівасці і назіральнасці, трэніроўка вестыбюлярнай раўнавагі з дапамогай шаблі ці мяча, трэніроўка ў нанясенні колючых удараў на адмысловым трэнажоры, будаўніцтва драўлянага замка і штурм яго катапультай, фатаграфаванне ў кальчузе, шлеме і з маса-габарытным макетам сярэднявечнай зброі) – 40 хвілін
- крыжаванка, каб засвоіць атрыманыя веды, прысвячэнне ў дружыннікі Усяслава Чарадзея,фотазона на троне з рыцарскім шчытом і мячом, салодкі пачастунак (гарбата з печывам) (30 хв)

Што ўваходзіць (у дрэннае надвор’е):
- рыцарскія забавы ў крытым павільёне (1 гадзіна — перацягванне каната з выкарыстаннем кемлівасці і назіральнасці, трэніроўка вестыбюлярнай раўнавагі з дапамогай шаблі ці мяча, трэніроўка ў нанясенні колючых удараў на адмысловым трэнажоры, будаўніцтва драўлянага замка і штурм яго катапультай, фатаграфаванне ў кальчузе, шлеме і з маса-габарытным макетам сярэднявечнай зброі)
- наведванне экспазіцыі з аповядам (1 гадзіна)
- крыжаванка, каб засвоіць атрыманыя веды, прысвячэнне ў дружыннікі Усяслава Чарадзея, гарбата і вафля — 30 хв

Апісанне:
Па прыездзе школьнікаў сустракае пераапрануты ў шляхецкае ўбранне гаспадар у вобразе Усяслава Чарадзея. Ён вітае гасцей і запрашае іх у сваю княжацкую дружыну. Дружына мусіць агледзець замак, які яна павінна бараніць – і ўсе разам ідуць на замчышча, уздымаюцца на велічныя валы Х стагоддзя, даходзяць да месца, дзе ўсталяваны вялізны валун з надпісам “Тут у Х стагоддзі пачынаўся Менск”. Школьнікі дазнаюцца, што з сябе ўяўляў замак, дзе ён месціўся, як выглядаў, якім быў побыт тагачасных жыхароў. Асноўная справа ваяроў – абарона роднага краю, таму кожны дружыннік абавязкова ўмеў валодаць мечам. Пасля аповяда па экспазіцыі Усяслаў Чарадзей паказвае школьнікам рыцарскія забавы. Затым пры дапамозе крыжаванкі правярае, ці добра школьнікі засвоілі ўбачанае і пачутае, вырашае, што яны заслугоўваюць быць ягонымі ваярамі і праводзіць абрад прысвячэння ў дружыннікі. Кожны “дружыннік” робіць урачыстае фота на княжацкім троне – у рыцарскім шаломе, з мечам і шчытом. За добрую працу ўсе дружыннікі атрымліваюць пачастунак – гарбату і печыва.

Плюсы нашай праграмы:
* дзеці не проста прабавяць час, а правядуць яго з карысцю, атрымаюць веды па гісторыі Беларусі;
* практыка беларускай мовы;
* наш аніматар – прафесійны гісторык і рэканструктар – умее зрабіць праграму займальнай нават для пачатковых класаў;
* блізка ад Мінска – дзеці не паспеюць стаміцца за час дарогі;
* можна праводзіць у любы час года, у тым ліку зімой;
Кошты і ўмовы можна атрымаць па тэлефоне 8029 2025989 ці па запыце на мэйл starymensk@gmail.com





