Начлегі ў Сядзібе “Стары Менск”

10 зручных пакояў змяшчальнасцю ад 2 да 10 чалавек.

Нашая сядзіба падыходзіць як для сяброўскіх кампаній, так і для карпаратыўных мерапрыемстваў з начоўкай.

Прапануем 10 зручных пакояў са змяшчальнасцю ад 2 да 10 чалавек, агульная колькасць спальных месцаў – 54. На кожным паверсе – утульныя санвузлы з душавымі кабінамі, фенамі, вадкім мылам. Кожнаму госцю прадстаўляецца рушнік.

Ва ўсім будынку – бясплатны Wi-Fi.

Кошт пакояў хостальнага тыпу (з двухпавярховымі ложкамі) – 20/суткі за ложак. Кошт пакояў са звычайнымі ложкамі – 25 р/суткі за ложак альбо 50-75 р./суткі за пакой у залежнасці ад тыпу пакоя.

Магчымасць індывідульнага пражывання адсутнічае (толькі групавыя начлегі).

Выбраць канкрэтны пакой і паглядзець дакладны кошт вы можаце тут.

Па ўсіх пытаннях пішыце на starymensk@gmail.com альбо тэлефануйце +375292025989 (мтс), +375291884971 (А1)