Экспазіцыя “Стары Менск” — сэрца нашай сядзібы.

Тут вы ўбачыце:
- 500 экспанатаў Х-ХІ стагоддзяў, у тым ліку знойдзеных на раскопках Акадэміі навук проста пад вокнамі нашай сядзібы.
- адзіны ў Беларусі макет Менскага замка ХІ стагоддзя;
- вялікага князя Усяслава Чарадзея ў цямніцы;
- самую старую ва Усходняй Еўропе шахматную фігуру — каня пачатку ХІ стагоддзя;
- вобраз Крыжа Еўфрасінні Полацкай у натуральную велічыню ды шмат чаго цікавага.

Індывідуальнае наведванне – 5 р., дзецям школьнага ўзросту – 3 р., дашкольнікам – бясплатна.
Агляд экспазіцыі з расказам (група да 10 чалавек) – 25 р. Працягласць агляду складае каля 60 хв. Расказ адбываецца на беларускай мове.
Агляд замчышча з расказам – 50 р. (да 10 чалавек). Працягласць – каля 1 гадзіны
Кошты на арганізаваныя групы турыстаў альбо школьнікаў абмяркоўваюцца індывідуальна.
Наведванне сядзібы толькі па папярэднім званку! Агляд з аповядам магчымы па папярэдняй дамоўленасці!
Па ўсіх пытаннях пішыце на starymensk@gmail.com альбо тэлефануйце +375292025989 (мтс), +375291884971 (А1)