Знаходкі з раскопак 2021 года

Знаходкі з раскопак 2021 года

Раскопкі праводзіліся ў жніўні-верасні на левым беразе Дуная (прыток Менскі) падкіраўніцтвам археолага Акадэміі навук Андрэя Вайцяховіча.

Вынікі раскопак уражваюць. Выглядае, што археолагу Андрэю Вайцяховічу ўдалося знайсці менскую гандлёвую плошчу ХІ стагоддзя! На большасці раскопак датуль археолагі траплялі на жылую забудову, пра што сведчыла найперш неймаверная колькасць керамікі — бітых гаршкоў. Тут жа адразу кідалася ў вочы, што керамікі няшмат, і ўвогуле што зямля не ўсыпаная артэфактамі. але тыя, што былі – якія!

Гандлёвыя пломбы (адна — з выявай князя Барыса, сына Усяслава Чарадзея), гіркі, кавалкі срэбра, арабскія шкляныя пацеркі Х стагоддзя, бронзавы пярсцёнак, накладка ў выглядзе сардэчка, дырхем (якому больш за 1000 год), аскепак шкла ды інш. Самая кранальная знаходка — гарбузовая семка (!), якой 1000 гадоў! Сярод знаходак у верхнім слоі — напалеонаўскі гузік 30 пяхотнага палка.выявілася, што на беразе Дуная, дзе не стаялі хаты (бо вясной залівала), якраз і адбываліся кірмашы! Спадар Андрэй кажа, што даўно хацеў натрапіць на такое месца, бо вядома што Менск узнік якраз як гандлёвы горад — і такіх плошчаў магло быць некалькі. Або адна вялікая — бо ў мінулым годзе паводдаль, але таксама на беразе Дуная, таксама знайшлі гандлёвыя пломбы.

Экспанаты, якія на фота, цяпер зхнаходзяцца на даследаванні ў Акадэміі навук. а экспанаты з папярэдніх раскопак ужо цяпер можна ўбачыць у музеі “Стары Менск” (www.starymensk.by). Запрашаем!